17 апреля 2024, 00:15
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У добры час!

1 верасня. Дзень ведаў. Свята для усіх. І свята для тых, хто пражывае ў доме — інтэрнаце. Гэта выключэнне з правіл, якое стала нормай тры гады таму.

У 2016 годзе міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Голас сэрца» стварыла адукацыйную прастору для людзей 18+ з інтэлектуальнай хваробай. Трэці год на пляцоўцы каля аддзялення сацыяльна — працоўчай рэабілітацыі гучыць гімн нашай краіны і віншаванне з новым навучальным годам. Віншуюць супрацоўнікі і абавязкова кіраўнік установы.

Затым усе разам з настаўнікам, Бядрыцкай Аленай Мікалаеўнай, ідуць у цэнтр навучання і развіцця, дзе павінен прайсці першы урок ведаў. Сёнешняя яго тэма прысвечана Году малой радзімы. А малая радзіма для пражываючых школьнікаў — дом — інтэрнат, якому споўнілася зусім нядаўна 60 гадоў. На працягу гэтага часу тут працуюць людзі, якія упарадкоўваюць, аблагароджваюць гэта прыгожае, зробленае іх рукамі месца, клапоцяцца пра тых, хто тут жыве. І ў гэтай высакароднай справе прымаюць удзел самі вучні. Хочацца пажадаць ім моцнага здароўя, поспехаў у вучобе, беражлівых адносін да сваёй малой радзімы, жадання зрабіць яе яшчэ прыгажэйшай.

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт