20 апреля 2024, 12:23
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У Быхаўскім музеі праходзіць выстава экзатычных матылькоў і жукоў

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У Быхаўскім музеі праходзіць выстава экзатычных матылькоў і жукоў

Выстава экзатычных матылькоў і жукоў праходзіць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе больш за 120 відаў самых дзіўных стварэнняў жывой прыроды прадстаўлены ў экспазіцыі. У асноўным гэта насякомыя, якія насяляюць тэрыторыі такіх дзяржаў, як Філіпіны, Перу, Малайзія, Тайвань, Бразілія, Папуа — Новая Гвінея, Кітай.


Вось прывабны Вялікі Сіні матылёк Шчасця. Пад розным вуглом назірання ён мяняе свой колер ад блакітнага да вугальна-чорнага. Пярэстую калекцыю вянчае самы прыгожы матылёк свету — Морфа Алена. Таму з-за асаблівай прыгажосці гэтага матылька экспартуюць у Швейцарыю для інкрустацыі адных з самых дарагіх гадзіннікавых цыферблатаў.

На выставе прадстаўлены таксама і самы вялікі ў свеце матылёк — Паўлінаглазка Атлас, размах крылаў якога дасягае 26 см, а таксама самы цяжкі лятаючы жук у свеце – Галіяф. Але ён, валодаючы незвычайнаю сілаю і спрытам, лёгка выбіраецца нават з заціснутага кулака чалавека.

Наведвальнікаў зацікавяць матылёк Каліга Бельтрана, болей вядомы як «савінае вока», зялёны і чырвоны Палачнікі гіганцкія, саранча Лафакрыс, перуанскія хвастаносцы, жукі-алені, багамол Дзераплаціс, іншыя экзатычныя істоты.

Дырэктар музея Сяргей Жыжыян нагадвае, што падобную выставу быхаўчанам паказвалі яшчэ ў мінулым годзе, але цяпер яна больш змястоўная, разнастайная. Экспанаты ж, аформленыя ў багетныя рамкі, прывёз да нас вядомы віцебскі калекцыянер Рамазан Махмудаў.

Выстава арыентавана на шырокае кола наведвальнікаў, накіравана на распаўсюджанне біялагічных і эстэтычных ведаў аб фауне названых краін, на захаванне відавой разнастайнасці малавядомай часткі прыроды.

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт