25 апреля 2024, 11:06
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Настаўніца Таццяна Блажыеўская распавядае вучням цікавыя факты аб родным беларускамоўным слове

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Настаўніца Таццяна Блажыеўская распавядае вучням цікавыя факты аб родным беларускамоўным слове

«Беларускае слова ад Бога. Слову нашаму Бог дапамог. Хто не любіць яго, ад таго назаўсёды адвернецца Бог!», – менавіта так і вельмі трапна сказаў некалі наш славуты суайчыннік, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Сёння не кожны беларус ведае, што яшчэ ў 2011 годзе ЮНЕСКА — спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры — прыйшла да высновы, што пасля італьянскай мовы наша родная беларуская мова значыцца другою моваю ў свеце па сваёй мілагучнасці. Менавіта таму пераможца конкурсу «Еўрабачанне-1990» Тота Кутуньё некалі здзівіў публіку, калі ў Віцебску заспяваў па-беларуску знакамітую песню «Вы шуміце, бярозы» з рэпертуара вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры» на словы таксама народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Аб родным беларускамоўным слове цікавыя факты распавядае сваім вучням настаўніца СШ №1 г. Быхава Таццяна Блажыеўская. Беларускую мову і літаратуру яна, спецыяліст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, выкладае ў шостам, дзявятым і адзінаццатым класах.

Педагог амаль з трыццацігадовым стажам на сваіх занятках скарыстоўвае самыя розныя формы падачы засваяльнага матэрыялу. На ўроках беларускай літаратуры, да прыкладу, школьнікі  імкнуцца адчуваць сапраўдную мілагучнасць роднага слова не толькі з вуснаў настаўніцы, калі яна гамоніць, а і калі слухаюць па яе прапанове народныя песні ў выкананні легендарных музычных калектываў “Песняры”, “Стары Ольса”, “Троіца”.

Вопытны педагог звяртае таксама ўвагу сваіх выхаванцаў на вялікую колькасць адкрытых складоў у беларускай мове, а таксама на адметны санорны гук “ў” нескладовае. Па яе словах, у многім гэта абумоўлена яшчэ і асаблівай мяккасцю вымаўлення.

Таццяна Андрэеўна – карэнная быхаўчанка. Сярэднюю адукацыю яна атрымала ў СШ №3, цяперашняй гарадской  гімназіі, яшчэ ў савецкія часіны, калі вывучэнне беларускай мовы было неабавязковым для дзяцей вайскоўцаў, якія ў большасці сваёй прыязджалі з розных рэспублік СССР служыць у Быхаў, у 57- ю Чырванасцяжную марскую ракетаносную авіядывізію. Але дзяўчынцы пашанцавала сустрэць на пачатку свайго жыццёвага шляху маладую настаўніцу Валянціну Пятроўну Чарняўскую, якая выдатна ведала матчыну мову, а таксама літаратуру.Школьніцу адразу ўразілі своеасаблівы, нават спецыфічны каларыт, сакавітае вымаўленне і гучанне беларускіх слоў.

Цяперашняя настаўніца і мая суразмоўца ўспамінае, што яшчэ ў пяцігадовым узросце навучылася чытаць. Таму дзядуля, які заўважыў імкненне сваёй маленькай унучкі пазнаць моўны і літаратурны свет, павёў яе ў дзіцячую бібліятэку, запісаў у пастаянныя чытачы. Праўда, дзяўчынка спачатку аддавала перавагу рускамоўным аўтарам, паколькі іх там рэкамендавалі. Вельмі ёй пазней спадабаліся творы савецкага пісьменніка Аркадзя Гайдара. Асабліва аповесць “Цімур і яго каманда”. Ды потым, дзякуючы Валянціне Чарняўскай, адкрыла для сябе бліскучых майстроў беларускага слова, класікаў беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча, які, на вялікі жаль, вельмі рана пайшоў з жыцця, Янку Купалу і Якуба Коласа, якія сталі народнымі, а таксама Уладзіміра Караткевіча, іншых слынных творцаў.

Зараз па школьнай праграме і на дадатковых занятках вучні таксама знаёмяцца з творчасцю сучасных пісьменнікаў і паэтаў. Напрыклад, драматурга і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгія Марчука, стыль-рэдактара літаратурнага часопіса » Дзеяслоў” і вядомага драматурга Андрэя Федарэнкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, а таксама іншых літаратурных прэмій Раісы Баравіковай, якая пачынала свой творчы шлях у нашай раённай газеце “Маяк Прыдняпроўя”, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэмі і нашага земляка з вёскі Заброддзе Міхася Пазнякова, чыі вершы часта друкуюцца на старонках «МП» шэрагу іншых літаратараў.

Таццяна Блажыеўская прызнаецца, што з дзяцінства марыла аб прафесіі настаўніка. Узорам для яе сталі родная цётка і старэйшая сястра, якія выбралі педагагічны шлях. Таму, калі ў 1994 годзе атрымала атэстат сталасці, паступіла ў  Магілёўскі педагагічны інстытут, сённяшні дзяржаўны ўніверсітэт. Вучылася завочна на філалагічным факультэце па спецыяльнасці “настаўнік рускай мовы і літаратуры”, але з правам выкладаць яшчэ і беларускую мову, літаратуру. Тады ж яна пачала працаваць у СШ №1 г. Быхава. На той момант названай гарадской установе адукацыі быў тэрмінова патрэбен настаўнік менавіта беларускай мовы і літаратуры. І яна з задавальненнем стала ім. Студэнтцы-завочніцы давялося вельмі нялёгка. Каб выкараніць з паўсядзённай размовы “русізмы”, шмат чытала розныя беларускамоўныя кнігі, часопісы, перыядычныя выданні.  Да таго ж, пад рукой заўсёды знаходзіўся руска-беларускі слоўнік. Але такое было вельмі даўно. Цяпер ніякіх складанасцяў не ўзнікае, таму што думае настаўніца выключна па-беларуску і, калі трэба, з задавальненнем па-беларуску гамоніць.

Настаўніца ў размове падкрэслівае: сучасныя дзеці, як і павінна быць, цікавяцца сучаснай роднай мовай. Толькі трэба ўмець даносіць да іх яе вялікія вартасці, а затым замацаваць атрыманыя неабходныя веды. І гэта робіцца праз узаемныя стасункі на ўроках, у тым ліку з выкарыстаннем пазнавальных відэаролікаў, захапляльных квестаў – гульняў. Такім чынам праяўляецца таксама любоў, павага да сваіх вучняў, а яны адказваюць тым жа.

На думку Таццяны Андрэеўны, сёння ў нашых агульнаадукацыйных школах на вывучанне беларускай мовы і літаратуры трэба даваць значна больш часу, а не дзве гадзіны ў тыдзень. На айчынных тэлеканалах вельмі не хапае пазнавальных беларускамоўных праектаў, журналісты перыядычных выданняў пішуць у асноўным толькі па-руску. Такую сітуацыю патрэбна выпраўляць, бо яшчэ ў 2019 годзе на мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі цяперашні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Уладзімір Макей казаў, што “… наша мова шчыра характарызуе нас як спелую нацыю са сваім светапоглядам і менталітэтам, адлюстроўвае вопыт, каштоўнасці, традыцыі беларускага народа. Яна з’яўляецца важнай прыкметаю этнічнай самасвядомасці беларусаў і важкім падмуркам дзяржаўнасці”.

Аспрэчыць такую вельмі правільную выснову немагчыма.

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт