26 февраля 2020, 19:38
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Каляндар падзей

650 гадоў назад заснаваны горад Быхаў (1370 г.).

465 гадоў назад узнікла Быхаўская людвісарня (пушачная майстэрня), якая дзейнічала да XVII ст. (1555  г.).

110 гадоў назад адкрыта цэнтральная раённая бібліятэка.  З 31 жніўня 2013 г. — цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В. Стральцова (1910 г.).

90 гадоў назад на Быхаўшчыне адбыўся II Усебеларускі злёт піянераў (1930 г.).

90 гадоў назад створаны фінансавы аддзел выканаўчага камітэта Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў (Пастанова ЦВК і СНК № 210 ад 20 жніўня 1930  г.).

60 гадоў назад створаны раённы камбінат бытавого абслугоўвання насельніцтва. З 2012 г. — ААТ “Быхаўрайбытпаслугі” (1960 г.).

55 гадоў назад на базе аптэчнага пункту ў ваенным гарнізоне г. Быхава была адкрыта аптэка № 124. Зараз аптэка № 124 мікрараёна Быхаў-1 (1965 г.).

30 гадоў назад створаны вакальны калектыў “Гаспадыня” (1990 г.).

30 гадоў назад пачала самастойнае існаванне інспекцыя Міністэрства па падаткам і зборам Рэспублікі Беларусь па Быхаўскаму раёну. Раней уваходзіла ў склад фінансавых органаў (ліпень 1990 г.).

20 гадоў назад  прысвоена званне “Народны” калектыву “Гаспадыня” (2000 г.).

3 ліпеня 20 гадоў назад у Быхаве адкрыты памятны знак у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў (2000 г.).

22 чэрвеня 15 гадоў назад каля в. Следзюкі адкрыты памятны знак воінам 187-й стралковай дывізіі, загінуўшым пры абароне Быхаўскага раёна ў 1941 г. (2005 г.).

15 гадоў назад пачала сваю дзейнаць ДУА “Быхаўскі цэнтр каардынацыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” (2005 г.).

15 гадоў назад на базе ДУА “СШ № 2 г. Быхава” адкрыўся музей хлеба (2005 г.).

15 гадоў назад пачаў працаваць філіял Быхаўскай дзіцячай школы мастацтваў у аг. Мокрае. З 2008 г. рашэннем райвыканкама рэарганізаваны ў Макранскую дзіцячую школу мастацтваў  (2005 г.).

15 гадоў назад у Быхаве ўпершыню прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па драгрэйсінгу (2005 г.).

9 мая 10 гадоў назад у Быхаве да 65-годдзя Перамогі адкрыты памятны знак — 85-ці мм зенітная ўстаноўка (2010 г.).

У 2020 годзе спаўняецца:

150 гадоў з дня нараджэння МІНЧУКОВА МІКІТЫ ЗАХАРАВІЧА (1870, с. Чыгірынка Быхаўскага павета Гомельскай губ. — 1933), кавалера  ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга № 1.

145 гадоў з дня нараджэння БАБКОВА УЛАДЗІМІРА ЯЎХІМАВІЧА (1875, г.Быхаў Магілёўскай губерніі — 13(26) лістапада 1905), удзельніка рэвалюцыйнага руху.

145 гадоў з дня нараджэння БУСЛАВА ФЁДАРА ЯФІМАВІЧА (1875, Быхаўскі павет — ?), дэпутата Першай Дзяржаўнай Думы Расіі.

140 гадоў з дня нараджэння ДРАЗДОЎСКАГА УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА (1880, в. Зарэчча Быхаўскага раёна — 1938), рэвалюцыянера, савецкага партыйнага дзеяча.

125 гадоў з дня нараджэння КУЛЯШОВА ВАСІЛЯ ПАЎЛАВІЧА ( 1895,  пас. Рыхартава Быхаўскага раёна — 5 красавіка 1977), удзельніка  Кастрычніцкай рэвалюцыі, Грамадзянскай вайны.

120 гадоў з дня нараджэння КАРАВАЦКАГА ФІАКЦІСТА РЫГОРАВІЧА (1900, в. Глухі  Быхаўскага раёна — 20 жніўня 1979), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

110  гадоў з дня нараджэння КАНАВАЛАВА ВАСІЛЯ АНДРЭЕВІЧА (1910, Курская вобласць — 9 лютага 1990), камандзіра 283-й стралковай дывізіі, генерала-маёра,  ганаровага грамадзяніна г. Быхава.

100 гадоў з дня нараджэння ЦЯМЧУКА ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА (1920, х. Хатка недалёка ад в. Дзедава Быхаўскага раёна  — 22 кастрычніка 1943), Героя Савецкага Саюза.

90 гадоў з дня нараджэння СКАЛУБЫ УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА (1930, в. Лудчыцы Быхаўскага раёна — 16 снежня 1976), Героя Сацыялістычнай Працы.

Студзень

5 — 90 гадоў з дня нараджэння ЛАХТЫРОВА ДАВЫДА СЦЯПАНАВІЧА (1930, х. Краснічча Быхаўскага раёна — 17 лістапада 2008), мастака і скульптара.

Люты

10 — 80 гадоў з дня нараджэння ПАЗЮМКІ АЛЯКСАНДРА РАМАНАВІЧА (1940, Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці), Першага сакратара Быхаўскага райкома партыі (1983-1991гг.), старшыні Быхаўскага райвыканкама (1991-1994 гг.), ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна.

20 — 50 гадоў з дня нараджэння ХРАМЯНКОВА УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА (1970, в. Няраж Быхаўскага раёна), журналіста.

Сакавік

8 — 95 гадоў з дня нараджэння СТАНКЕВІЧА ГЕМЕЛА МІХАЙЛАВІЧА (1925, в. Сяліба Быхаўскага раёна — 5 студзеня 1962), Героя Савецкага Саюза.

Май

7 — 90 гадоў з дня нараджэння КАЗЛОВА МАРАТА СЯРГЕЕВІЧА (1930, в. Ветранка Быхаўскага раёна — 1942), піянера-героя.

9 — 55 гадоў з дня нараджэння СМЫКАВА УЛАДЗІМІРА ЛЕАНІДАВІЧА (1965, в. Кузькавічы Быхаўскага раёна — 19 сакавіка 1985), воіна-афганца.

15 — 105 гадоў з дня нараджэння ЯКУБАВА ГУЛЯМА (1915, н. п. Мірзабад Ленінскага раёна Андзіжанскай вобласці — 24 чэрвеня 1944), Героя Савецкага Саюза, удзельніка баёў за вызваленне Быхаўскага раёна.

16 — 120 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦУЗА НАВУМА ЛАЗАРАВІЧА (1900, г. Быхаў — 19 верасня 1921), удзельніка барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў Быхаўскім раёне.

26 — 60 гадоў з дня нараджэння ПРАКУДЗІНА МІХАІЛА ВАСІЛЬЕВІЧА (1960,   г. Быхаў ), заслужанага майстра спорту СССР.
Чэрвень

5 — 95 гадоў з дня нараджэння БЯЛЯЕВА МІКАЛАЯ РЫГОРАВІЧА (1925, в. Кругліца Быхаўскага раёна — 22 красавіка 1997), кавалера Ордэна Славы трох ступеней.

Ліпень

11 — 100 гадоў з дня нараджэння ГРЫЦАНА МІХАІЛА ДЗМІТРЫЕВІЧА (1920, г.  Днепрадзяржынск — 1987), камандзіра 152-га партызанскага палка Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы, ганаровага грамадзяніна г. Быхава.

16 — 95 гадоў з дня нараджэння КУГЕЛЯ КАЛМАНА ШМЕРКАВІЧА (1925 — 11 студзеня 2010, г.  Мінск), заслужанага ўрача БССР,  ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна.

Жнівень

16 — 55 гадоў з дня нараджэння СІВАКОВАЙ ТАМАРЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ (1965, в. Студзёнка Быхаўскага раёна), заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь, чатырохкратнай чэмпіёнкі паралімпійскіх гульняў, мнагакратнай чэмпіёнкі свету, Еўропы, СССР і Беларусі.

Верасень

5 — 100 гадоў з дня нараджэння СУХАВА ФЁДАРА ФАМІЧА (1920,  пас. Малая Чуракоўка Кустанайскага краю — ?), камандзіра 425-га партызанскага атрада.

24 — 110 гадоў з дня нараджэння ЦЫРУЛЬНІКАВА НАВУМА ІЗРАІЛЯВІЧА (1910, г. Быхаў — 28 снежня 1979), контр-адмірала.

27 — 110 гадоў з дня нараджэння РАЎЧАКОВА ФЁДАРА ФЁДАРАВІЧА (1910, в. Кузькавічы Быхаўскага раёна — 20 красавіка 1952), Героя Савецкага Саюза.

Кастрычнік

5 — 110 гадоў з дня нараджэння САЛОДЫШАВА АРЦЁМА ІВАНАВІЧА (1910, в. Лазаравічы Быхаўскага раёна — 27 студзеня 1960), Героя Савецкага Саюза.

15 — 105 гадоў з дня нараджэння ДАНІЛАВА ПЯТРА АЛЯКСЕЕВІЧА (1915,   в. Малая Агараўка  Цёпла-Агараўскага раёна Тульскай вобласці — 21 лютага 1944), Героя Савецкага Саюза.

8 — 75 гадоў з дня нараджэння ЧОРСТВАГА ЯЎГЕНА ДАВЫДАВІЧА (1945, г. Быхаў), доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навук Рэспублікі Беларусь.
Лістапад

7 — 100 гадоў з дня нараджэння АСКАЛЕНКІ ДЗМІТРЫЯ ЯФІМАВІЧА  (1920, в. Следзюкі Быхаўскага раёна — 26 верасня 1942), Героя Савецкага Саюза.

14 — 100 гадоў з дня нараджэння АНІСІМАВА ІВАНА ЕРАМЕЕВІЧА (1920, в. Балонаў-Сялец Быхаўскага раёна — 26 жніўня 1986), Героя Сацыялістычнай Працы.
Снежань

3 — 120 гадоў з дня нараджэння ЕНШЫНА МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА (1900, г. Смаленск — 1984), камандзіра 362-й стралковай дывізіі, генерала-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна г. Быхава.

15 — 115 гадоў з дня нараджэння СІДАРЭНКІ-САЛДАЦЕНКІ САВЕЛІЯ ГЕРАСІМАВІЧА (1905, в. Чырвоны Бераг Быхаўскага раёна — 26 кастрычніка 1980), аднаго з кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

15 — 80 гадоў з дня нараджэння ПЛОТНІКАВА БРАНІСЛАВА АЛЯКСАНДРАВІЧА (1940, г. Быхаў — 14 студзеня 2005), беларускага мовазнаўцы, доктара філілагічных навук, прафесара.

18 — 105 гадоў з дня нараджэння МАСКВІНА МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА (1915, с. Троіцкае Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці — 22 февраля 2001), камандзіра    1-й брыгады партызанскага злучэння “Трынаццаць”, ганаровага грамадзяніна г. Быхава.

30 — 120 гадоў з дня нараджэння АБРАМОВІЧА ДАНІІЛА МАРТЫНАВІЧА (1900, в. Мокрае Быхаўскага раёна —1994), ветэрана вайны і працы, краязнаўцы.

Памятныя даты заснавання вёсак Быхаўскага раёна

465 гадоў вёсцы Ніканавічы (1555 г.)
460 гадоў вёсцы Перакладавічы (1560 г.)
460 гадоў вёсцы Следзюкі (1560 г.) З 2005 г. – аграгарадок.
460 гадоў вёсцы Чачэвічы (1560 г.)
460 гадоў вёсцы Чырвоны Асавец (1560 г.)
385 гадоў вёсцы Вець (1635 г.)
385 гадоў вёсцы Красніца 1(1635 г.)
385  гадоў вёсцы Лісічнік  (1635 г.)
385 гадоў вёсцы Рыжкаўка (1635 г.)
275 гадоў вёсцы Вязьма (1745 г.)
275 гадоў вёсцы Сушчоў (1745 г.)
275 гадоў вёсцы Цвёрдава (1745 г.)
240 гадоў вёсцы Бутрамееўка (1780 г.)
240 гадоў вёсцы Вараніно (1780 г.)
240 гадоў вёсцы Кучын (1780 г.)
240 гадоў вёсцы Ліпавіца (1780 г.)
240 гадоў вёсцы Прыбар (1780 г.)
240 гадоў вёсцы Сапяжынка (1780 г.)
240 гадоў вёсцы Чырвоны Бераг (1780 г.)

   

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт