СЗАО «Серволюкс» (Могилев) поможет создать и обустроить детский парк в Быхове. Об этом сообщил генеральный директор компании Евгений Баскин.
Правление Национального банка Беларуси (НББ) приняло решение о снижении ставки рефинансирования на 1,5 процентного пункта до 27% годовых с 17 апреля.
Очередной семинар-учеба по проведению весеннего сева состоялся в УКСП «Совхоз «Воронино» в агрогородке Смолица и в СПК «Следюки» под руководством директора учреждения образования «Могилевский учебный центр подготовки, переподготовки кадров, консультирования и аграрной науки», кандидата технических наук кафедры сельскохозяйственных машин БГСХА Якова Яроцкого и с участием начальника управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома Игоря Скалубо, руководителей и механизаторов хозяйств района, сообщает bykhov.by.
Информационно-просветительская кампания «Дом без насилия» предусматривает три этапа. Об этом сообщила на пресс-конференции руководитель группы управления проектами по противодействию домашнему насилию и обеспечению гендерного равенства Фонда ООН в области народонаселения (ЮНФПА) Галина Десятова, передает корреспондент БЕЛТА.
Чтобы на месте убедиться в правильной организации труда, порядке на рабочих местах, соблюдении технологий содержания и кормления скота, выполнении поставленных перед животноводами района задач, в минувший четверг председатель районного исполнительного комитета Дмитрий Калеев посетил одно из валообразующих хозяйств района — СПК «Следюки».
Темпы роста количества подтоплений от паводка замедляются. Об этом БЕЛТА сообщили в Министерстве по чрезвычайным ситуациям Беларуси.
Паводковыми и талыми водами остаются подтопленными 67 жилых домов в Беларуси. Об этом БЕЛТА сообщили в Министерстве по чрезвычайным ситуациям.
Горад Быхаў актыўна рыхтуецца да правядзення Дня беларускага пісьменства.Галоўны аб’ект — старажытны замак.
Вежа ў неба
Быхаўскі замак цяпер засыпаны снегам. Хаця над старажытнымі руінамі па-веснавому ззяе яркае сонца, усё ж рэстаўратарам і археолагам, якія прыехалі з Магілёва агледзець фронт работ, даводзіцца прабівацца да пабудоў па снежных сумётах. Дзіўная працэсія, сярод якой мужчыны ў туфлях і жанчыны на абцасах, накіравалася да адной з замкавых вежаў. Галоўнае — не ўпасці ў равок з фотаапаратам.
Загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк і старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Калееў фатаграфуюцца на фоне вежы. Яны называюць гэта эпахальным момантам: нарэшце пачынаецца рэстаўрацыя і рэканструкцыя Быхаўскага замка.
— Гэта наша гордасць, — падкрэслівае Дзмітрый Калееў. — Да верасня павінны быць адрэстаўраваны дзве замкавыя вежы. На свяце пісьменства тут будзе гістарычная пляцоўка, з удзелам рыцараў.
Гэтая вежа, падаецца, нядрэнна захавалася, мяркуюць спецыялісты. Акуратныя вокны-байніцы, наверсе выраслі дрэвы, праз прарэхі ў даху праглядае сіняе неба, а на сценах маляўніча расцякліся лядовыя плямы — нібыта на чырвонай цэгле застылі хвалі. Але больш за ўсё рэстаўратары радуюцца цаглянай «елачцы» пад нагамі.
— Гэта значыць, што ўнізе ёсць падвал, і не менш за тры метры, — каментуе Ігар Марзалюк. — Можна будзе зрабіць вінтавую лесвіцу ўніз, а там стварыць цікавую экспазіцыю. Ну хаця б старажытную турму для фатаграфавання турыстаў!
Скарб не ў дымаходах
Быхаўскі замак — помнік архітэктуры ХVІІ стагоддзя, які знаходзіцца на беразе Дняпра. Яго пабудаваў знакаміты палкаводзец Ян Караль Хадкевіч, а потым ім валодаў магнат Леў Сапега. Усё гэта прадстаўнікі вядомых старажытных беларускіх радоў, і замак быў іх надзейнай крэпасцю і домам.
— Быхаўскі замак — унікальны помнік мураванага дойлідства Беларусі, — расказвае Марзалюк. — Ва ўсходняй Беларусі другога такога замка няма. Па старажытнасці і захаванасці, нават нягледзячы на ўсе бядотныя рэчы, якія мы тут бачым.
Ужо ў 2000-ягады яго арандаваў прадпрымальнік па прозвішчы Сапега, што ў той час палічылі за добры знак аднаўлення старажытнага будынка. Там арганізоўвалі дрэваапрацоўчую вытворчасць, але ўсе прыватныя планы перакрэсліў у 2004 годзе пажар. Пасля гэтага руіны замка стаялі закінутыя.
Самае цікавае, што пагалоскі пра таго прадпрымальніка, які нібыта не ствараў у замку сваю справу, а насамрэч шукаў скарб, знаходзяць сёння сваё пацвярджэнне. У замку ўсе дымавыя хады разбіты: відаць, шукальнікам яны падаліся найбольш прыдатным месцам для тайніка.
Цяпер у замку аконныя праёмы на ніжнім паверсе забіты дошкамі: атрымаліся такія своеасаблівыя драўляныя «жалюзі», праз якія вытанчанымі ўзорамі кладуцца промні святла на старажытныя сцены і скляпенні. Людзі (напэўна, досыць маладыя) не ведаюць жалю перад даўніной: сцены пакрыты разнастайнымі прызнаннямі ў каханні і рэкламай сацыяльных сетак. Калі на сцяне ў змроку бачыш надпісы ва ўсю сценку «Я цябе кахаю» і «У кантакце», гэта наводзіць на думкі пра кантакт з нейкімі іншымі вымярэннямі. Калі не баяцца, можна падняцца на другі паверх па лесвіцы без страхоўкі (даху няма, і таму прыступкі засыпаны снегам), і там пабачыць тое, што засталося ад прыгожых фрэсак.
Жырандолі Сапегаў
Гэтымі днямі ў замку пачнуцца археалагічныя раскопкі. Са студэнтаў гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта створаны будаўнічы атрад з 30 добраахвотнікаў. Спачатку яны будуць працаваць ў падвалах. Мясцовая ўлада гарантавала ахову археолагам і рэчам, якія яны знойдуць.
Усе здабыткі гэтай экспедыцыі будуць прадстаўлены публіцы ў адной з вежаў на Дзень пісьменства ў верасні. У другой вежы будзе ўсталяваны макет замка, які ўвогуле мяркуецца аднавіць поўнасцю да 2018 года. Гэта прадугледжвае дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі».
— Гэта будзе надзвычай цікавая праца, — кажа Марзалюк. — Гэта самы каштоўны і цікавы помнік гісторыі. Да мураванага замка тут стаяў замак драўляны. Непадалёк ёсць унікальныя курганныя могільнікі. Тут ужо рабілі каштоўныя знаходкі, і мы будзем праводзіць комплекснае даследаванне замка і ваколіцы.
Калі сыдзе снег і растае лёд, то ў Быхаў прыедуць геафізікі. З дапамогай сканера (як у Еўропе) яны выявяць дакладную карціну пабудоў Быхаўскага замка і таго, што ёсць у зямлі — ад жалязяк да брыльянтаў. Акрамя гэтага, захаваліся дэталёвыя планы замка, якія знайшліся ў Вільні.
Марзалюк расказвае, што будаваў замак галандскі інжынер, а падобныя збудаванні ёсць непадалёк ад Антверпена. Фотаздымкі Быхаўскага замка ў асноўным датуюцца савецкім часам, але апісанні яго ранейшага ўбрання вельмі падрабязныя.
— Мы нават ведаем, якія там былі шпалеры, — усміхаецца Ігар Марзалюк. — Не такія, як цяпер, а з атласу і шоўку, з дэкаратыўнымі пазалочанымі цвікамі для абіўкі. Крышталёвыя свяцільні, каваныя жырандолі. Карцінная галерэя. Вельмі прыгожы быў палац. А над уваходнай брамай «лунаў» герб Сапегаў «Ліс».
Гэтую ўваходную браму (а дакладней, яе магутны падмурак) археолагі хочуць раскапаць, закансерваваць і зрабіць часткай музея. А яшчэ Ігар Марзалюк марыць пра тое, каб знайсці старажытныя гарматы: паводле гістарычных звестак, у Быхаўскім замку быў унікальны арсенал зброі, з гербамі і дэвізам каралёў Рэчы Паспалітай.
— Мы закранаем ХVІІ стагоддзе, і гэта захапляльна, — сказала дырэктар цэнтра па рэстаўрацыі ў Магілёве Наталля Кузняцова. — Мы хочам аднавіць замак у першапачатковым выглядзе. Вядома, не абысціся без ужывання новых матэрыялаў, але, па крайняй меры, трэба максімальна захаваць даўніну. Аднавіць замак з руінаў цалкам рэальна, толькі давядзецца прыкласці вялікія высілкі — фінансавыя і фізічныя.
Здаровы дух
У Быхаве займаюцца не толькі замкам. У горадзе наводзяць парадак. Будынкі на цэнтральнай вуліцы Леніна пафарбаваны ў прыгожыя колеры, буйныя крамы мяняюць сваё аблічча з архаічнага на сучаснае.
— Горад чакаюць кардынальныя змяненні, — абяцае кіраўнік Быхаўскага раёна Дзмітрый Калееў. — Нягледзячы на спазненне вясны, работы актыўна вядуцца. Дзень пісьменства сёлета будзе юбілейны,20-ты.Мы чакаем у госці больш за 50 тысяч чалавек. І прыкладзём усе сілы, каб дастойна правесці свята.
Спіс аб’ектаў, якія трэба адрамантаваць, немалы. Напрыклад, гарадскі кінатэатр «Радзіма», якому сёлета споўніцца 100 (!) гадоў, будзе мадэрнізаваны: новае абсталяванне дазволіць глядзець стужкі ў 3D і з якасным гукам, для гледачоў зробяць кавярню і ўсе сучасныя выгоды.
У Быхаве таксама адрамантуюць і прывядуць у парадак раённы Дом культуры, чыгуначны і аўтамабільны вакзалы (разам з прывакзальнай плошчай), краязнаўчы музей, а таксама зробяць дзіцячы парк. Дзеля дзіцячага парку быхаўчане гатовы выходзіць на суботнікі (і адзін ужо адбыўся).
Адзін з важных аб’ектаў у праграме навядзення парадку ў Быхаве не звязаны непасрэдна са святам пісьменства. Хаця — у здаровым целе здаровы дух, нагадвае мясцовае кіраўніцтва і раіць глядзець шырэй. Гэта басейн у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры на тэрыторыі былога ваеннага гарадка. Ён шмат гадоў стаяў закінуты, яго нават хацелі засыпаць, але неўзабаве там будзе новае тэхналагічнае абсталяванне.
— Душа радуецца, — шчыра сказаў дырэктар цэнтра Аляксандр Яшчанка. — Аднаўлення басейна людзі чакалі даўно. Гэта добрая ідэя.
У Быхаве адкрыты і штодзённа папаўняюцца дабрачынныя рахункі. Напрыклад, на рэстаўрацыю знакамітай сінагогі, якую гісторыкі называюць унікальнай. Ёсць надзея, што ў аднаўленні сінагогі будуць браць удзел не толькі грамадзяне Беларусі, але і яўрэі з замежжа. Тым больш што тут плануюць стварыць музей беларускага яўрэйства.
— Я думаю, што Быхаву вельмі рэальна стаць малой турыстычнай «меккай», — лічыць кіраўнік Быхаўскага раёна. — Таму што наш раён — лідар у Магілёўскай вобласці па аграэкатурызме. Бог нашу зямлю не пакрыўдзіў, і гасцей у нас будзе ўсё больш. А пакуль запрашаем на Дзень пісьменства.
Ілона Іванова, газета «Звязда»
Два года назад в минском метро произошла трагедия. В 17.56 на стации «Октябрьская» раздался взрыв, который унес жизни 15 человек. Телесные повреждения различной степени тяжести получили 315 граждан.
По данным районного отдела по чрезвычайным ситуациям, с учетом паводковой обстановки в нашем районе в зоне возможного подтопления паводковыми водами могут оказаться 4 улицы города и 3 сельских населенных пункта. От большой воды может пострадать 101 домовладение, где проживают 224 человека.
Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев