22 декабря 2024, 14:12
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У Быхаве збіраюцца аднавіць унікальную сінагогу

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У Быхаве збіраюцца аднавіць унікальную сінагогу

Унікальную сінагогу ў Быхаве дапамогуць аднавіць ізраільскія партнёры. Праектная дакументацыя па рэканструкцыі гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўжо падрыхтаваная і зараз знаходзіцца на зацвярджэнні. Частка работ на аб’екце будзе завершаная да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў райцэнтры 1 верасня.

Быхаўская сінагога — узор абарончага дойлідства. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага існавала толькі тры такія сінагогі: у Быхаве, Вільні і Пінску. Аднак апошнія дзве знішчаныя. Таму зараз Быхаўская сінагога — адзінае культавае збудаванне ў такім фармаце, якое ацалела. Цікава і тое, што Быхаўская сінагога мае падземны ход. Даследчыкі сцвярджаюць, што гэта не легенда, а рэальна пацвержаны факт. Падчас археалагічных раскопак, якія рабіліся яшчэ ў 80-ягады мінулага стагоддзя, высветлілі, што падземны ход з вежы сінагогі вядзе да замкавага рова. У аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці зараз зацікаўлены і мясцовыя ўлады, і ізраільскі бок, расказаў доктар гістарычных навук, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Беларусі Ігар Марзалюк.

Аднаўленне гістарычнай спадчыны патрабуе немалых сродкаў. Аднак ў будучым гэтыя укладанні здольныя прынесці не толькі маральнае і эстэтычнае задавальненне. Рэканструяваныя гісторыка-культурныя каштоўнасці стануць добрым падмуркам для развіцця турыстычнага патэнцыялу Быхаўскага раёна. З гэтым згодныя і мясцовыя жыхары.

На тэрыторыі Быхава і Быхаўскага раёна размешчаны яшчэ цэлы шэраг гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод іх помнік архітэктуры 17 стагоддзя Быхаўскі замак, які таксама будзе часткова рэканструяваны да Дня беларускага пісьменства. Гэта і унікальны Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль; Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, што размясціўся ў аграгарадку Баркалабава. Аднаўленне гэтых помнікаў дазволіць ператварыць Быхаўшчыну ў сапраўдную турыстычную Меку.

Радыё Магілёў

Берегите жизнь!    НАРКОКОНТРОЛЬ Книга «Память Быховского района» Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт