8 июня 2025, 01:05
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Гульнёва-забаўляльная праграма «Адраджаецца Батлейка»

Гульнёва-забаўляльная праграма «Адраджаецца Батлейка»

Напярэдадні Дня роднай мовы, 18 лютага ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры, прайшла гульнёва-забаўляльная праграма «Адраджаецца Батлейка», падчас правядзення якой дзеці пазнаёміліся з Батлейкай — народным лялечным тэатрам. Дзеці паглядзелі казку «Пра гаспадара Хвядоса, яго жонку і жончыну дачку Хвеську». Усе, хто наведваюць наш тэатр Батлейка, маюць магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі ўдзельніка тэатра, трымаючы ў руках драўляныя лялькі.Сёння такая магчымась была ў малодшых школьнікаў сярэдняй школы № 3 г.Быхава. Пасля чаго хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у беларускіх гульнях «Міхасёў лапцік», «Слуцкія паясы», «Музычны капялюш» і іншых. Усе ўдзельнікі ігралі на самабытных музычных інструментах, такім чынам утварыўшы сапраўдны музычны аркестр.Дзеці ўспомнілі беларускія прыказкі ды прымаўкі.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт