15 лютага, работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры правялі для вучняў другога класа ДУА «Сярэдняя школа № 1г. Быхаў» пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова». Падчас правядзення якой дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя гульні. Вядучыя праграмы нагадалі дзецям аб тым, што сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Хлопчыкі і дзяўчынкі разыгралі перад сваімі сябрамі беларускую казку «Курачка рабка», ролі якой выканалі экспромтам. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»