4 мая ў Быхаўскім районным Цэнтры культуры для дзяцей дзіцячага садка № 3 праведзена тэатралізавана-гульнёвая праграма «Гульні маёй бабулі». Падчас правядзення мерапрыемства дзецям у гульнёвай форме паведамілі аб традыцыйных народных ляльках, а таксама аб беларускіх гульнях, якія запісаны ад мясцовых жыхароў вёскі Баркалабава. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульне «Золата», і іншых.
Потым дзецям прапанавалі паглядзець казку Батлеечка тэатра пад назвай «Казка пра гаспадара Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвеську».
Пасля прадстаўлення дзеці прынялі ўдзел у рухомых беларускіх гульнях.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»