2 мая 2024, 19:13
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

21 лютага, да Дня роднай мовы, ва ўстановах культуры Быхаўскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры правялі для вучняў 3"В" класа ДУА «Сярэдняя школа № 1г.Быхаў» гульнёва-пазнавальную праграму «Гучы, родная мова». Падчас правядзення якой дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя гульні. Вядучыя праграмы нагадалі дзецям аб тым, што сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Хлопчыкі і дзяўчынкі разыгралі перад сваімі сябрамі беларускую казку «Курачка рабка», ролі якой выканалі экспромтам.

У філіяле Абідавіцкі СДК аформілі выставу «Не пакідайце ж мовы роднай». Работнікамі філіяла Баркалабаўскі КСЦ праведзена гульнёва-пазнавальная праграма «Знаўцы беларускай мовы». Прыняць удзел у пазнавальнай праграме «Мова народа-яго душа» запрасілі падлеткаў работнікі філіяла Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў.
Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна».

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт