Сёння асаблівы дзень для Быхаўскага раёна-бо наш раён папоўніўся новай магутнай тэхнікай. 2 сакавіка ў Быхаўскім раёне адбылося ўручэнне сертыфікатаў і ключоў ад новай тэхнікі. За такую тэхніку нам, беларусам, не сорамна нідзе. Сёння нашы машыны працуюць у многіх краінах свету. І мы ганарымся, што жывём менавіта на гэтай святой зямлі.
Работнікі культуры Быхаўскага раённага цэнтра культуры павіншавалі слаўных хлебаробаў добрай песняй.
Святлана Саламевіч,
загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»