22 декабря 2024, 18:47
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Жалобны мітынг памяці загінуўшых мірных жыхароў вёскі Студзёнка

Жалобны мітынг памяці загінуўшых мірных жыхароў вёскі Студзёнка

26 чэрвеня ў вёсцы Студзёнка Быхаўскага раёна адбыўся жалобны мітынг памяці загінуўшых мірных жыхароў вёскі Студзёнка. У знак памяці і смутку да помніка ўсклалі жывыя кветкі. Да вайны лясная вёсачка Студзёнка поўнілася жыццём, дзіцячымі галасамі, прыгожымі песнямі. Жыццё было размерана на доўгія гады. 26 чэрвеня 1942 года Студзёнку прышлі нішчыць карнікі. Жыхары, даверлівыя і шчырыя нават не маглі ўявіць, што іх збіраюцца спаліць жывымі. Карны атрад эсэсаўцаў і іх прыспешнікаў — паліцаяў быў бязлітасны, словы мальбы не дайшлі да гэтых нелюдзяў. Так загінула прыгожая вёсачка Студзёнка. Так ад рук фашысцкіх вырадкаў загінулі страшэннай смерцю яе жыхары: жанчыны, старыя, дзеці... Карнікі думалі, што не пакінулі сведкаў, што ніколі больш не загучаць на гэтай зямлі людскія галасы. Але яны памыліліся — сведкі засталіся. І загучалі нямымі галасамі званы. На ўсесь свет, на ўсіх галасах. Гэты звон зліваецца сёння з Бухенвальдскім набатам, з жалобнай музыкай над магіламі ахвяр канцлагераў. Сёння з намі гаворыць сама Гісторыя, гаворыць Подзвіг, гаворыць вечная памяць пра людзей, якія згарэлі ў пякельным агні вайны, памерлі ад голаду, здзекаў, былі закатаваны фашыстамі.

Студзёнка ўзрадзілася з попелу. Фашысцкія карнікі не змаглі забіць душу беларускай вёсачкі. Вярнуліся буслы ў родныя гнёзды, загучалі зноў дзіцячыя галасы, жыццё пацякло па свайму раскладу. Прыйшоў мір на благаславенную зямлю. Мы павінны сберагчы яго, каб не змагло вярнуцца тое страшнае.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
РЦК ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна»

Берегите жизнь!    НАРКОКОНТРОЛЬ Книга «Память Быховского района» Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт