Да вайны лясная вёска Красніца поўнілася жыццём, дзіцячымі галасамі, прыгожымі песнямі. Жыццё было размерана на доўгія гады. 17 ліпеня 1942 года Красніцу прыйшлі нішчыць карнікі. Жыхары, даверлівыя і шчырыя, нават не маглі ўявіць, што іх збіраюцца спаліць жывымі. Карны атрад эсэсаўцаў і іх прыспешнікаў-паліцаяў быў бязлітасны, словы мальбы не дайшлі да гэтых нелюдзяў. Так загінула вёска з прыгожай назвай Красніца. Так ад рук фашысцкіх вырадкаў загінулі страшэннай смерцю яе жыхары: жанчыны, старыя, дзеці. Красніца ўзрадзілася з попелу. Фашысцкія карнікі не змаглі забіць душу беларускай вёсачкі. Красніца ўзрадзілася з попелу
Падчас правядзення жалобнага мітынга памяці загінуўшых мірных жыхароў вёскі Красніца і пахаваных у гэтай зямлі абаронцах нашай зямлі, салдат Чырвонай Арміі да помніка ўсклалі жывыя кветкі ў знак памяці і смутку.
Святлана Саламевіч,
загадчык метадычнага аддзела
РЦК ГУК «ЦКС Быхаўскага раёна»