7 июня 2025, 17:36
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова»

Пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова»

14 лiстапада работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры правялі для вучняў трэццяга класа ДУА «СШ1 г. Быхава» пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова». Падчас якой дзеці адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя гульні. Вядучыя праграмы нагадалі дзецям аб тым, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў.

Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Хлопчыкі і дзяўчынкі разыгралі перад сваімі сябрамі беларускую казку «Курачка раба», ролі якой выканалі экспромтам.

Святлана Саламевіч,
загадчык метадычнага аддзела ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна»

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт