З даўніх часоўў беларускіх гарадах і сёлах з вялікім поспехам праходзілі традыцыйныя прадстаўленні Батлейкі — старажытнага беларускага лялечнага тэатра, творчасць якога складала адну з цікавейшых старонак у гісторыі народнага мастацтва. На праграме дзеці пазнаёміліся з Батлейкай. Падчас правядзення праграмы дзецям паказалі казку «Пра гаспадара Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвеську». Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у беларускіх гульнях «Міхасёў лапцік», «Слуцкія паясы», «Музычны капялюш» і іншых. Усе ігралі на музычных інструментах, такім чынам утварыўшы сапраўдны музычны аркестр. Таксама дзеці наведалі выставу «Саламяны павук», якая размешчана у файе другога паверха РЦК.
Святлана Саламевіч,
загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»