24 красавіка — у рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» вучняў 4 класа ДУА «СШ № 3 г. Быхава» чакала яркае тэатралізаванае прадстаўленне «Адраджаецца Батлейка» у РЦК. Мерапрыемства, якое прайшло сёння, падарыла дзецям незабыўныя ўражанні ад знаёмства з беларускімі народнымі гульнямі, лялечнай казкай і творчай майстэрняй. Дзеці з задавальненнем узялі ўдзел у рухомых беларускіх гульнях, акунуўшыся ў атмасферу традыцыйнай беларускай творчасці і ўважліва паслухалі казку, паказаную батлеечным тэатрам. Самым яркім момантам стала магчымасць сваімі рукамі стварыць традыцыйную ляльку «Зайчык на пальчык» падчас майстар-класа. Гэтая інтэрактыўная частка мерапрыемства дазволіла кожнаму юнаму ўдзельніку адчуць сябе майстрам і забраць дадому ўласнаручна выраблены падарунак.
Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё» працягвае знаёміць дзяцей з багатай культурай і традыцыямі Беларусі, спрыяючы развіццю цікавасці да роднага слова і народнай творчасці. Падобныя мерапрыемствы не толькі забаўляюць, але і выхоўваюць патрыятызм і любоў да сваёй Радзімы.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна»




































© 2018г.