17 сентября 2026, 11:05
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: priemnaya@byhovrik.by

28 жніўня ў філіяле Баркалабаускі КСЦ адбылася фальклорна-пазнавальная праграма «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму»

28 жніўня ў філіяле Баркалабаускі КСЦ адбылася фальклорна-пазнавальная праграма «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму»

28 жніўня ў філіяле Баркалабаускі КСЦ адбылася фальклорна-пазнавальная праграма «Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму». Мерапрыемства праводзілася ў рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае сваё» і сабрала мясцовых жыхароў , зацікаўленых у вывучэнні народных традыцый.

Асноўная ўвага ўдзялялася беларускаму ручніку як сімвалу нацыянальнай культуры і сямейнай памяці. Вядучыя расказалі пра гісторыю ўзнікнення ручніка, яго ролю ў абрадах — ад нараджэння да вяселля і праводзін у апошні шлях. Наведвальнікі даведаліся, як па арнаменце і колеры можна вызначыць рэгіён паходжання вырабу, статус уладальніка і нават падзеі, да якіх ён быў створаны.

У праграме былі прадстаўлены ўзоры ручнікоў з прыватных калекцый і фондаў КСЦ. Удзельнікі мелі магчымасць разгледзець тэхніку вышыўкі, параўнаць традыцыйныя ўзоры з сучаснымі інтэрпрэтацыямі.

Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі пра ручнікі, якія захоўваюцца ў іх сем’ях, і абмеркавалі значэнне пераемнасці пакаленняў у захаванні культурнай спадчыны. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, садзейнічаючы ўмацаванню супольнасці і цікавасці да беларускіх традыцый.

Святлана Саламевiч,
загадчык метадычнага аддзела ДУК «ЦКС Быхаускага раёна»

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт