28 студзеня ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры для дзяцей першага класа праведзена гульнёва-забаўляльная праграма «Адраджаецца Батлейка». Дзеці пазнаёміліся з Батлейкай — народным лялечным тэатрам.
Падчас правядзення праграмы дзецям паказалі казкі «Пра гаспадара Хвядоса, яго жонку і жончыну дачку Хвеську», а таксама казку «Рэпка» на сучасны лад. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у беларускіх гульнях «Міхасёў лапцік», «Слуцкія паясы», «Музычны капялюш» і іншых. Усе ігралі на музычных інструментах, такім чынам утварыўшы сапраўдны музычны аркестр.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэмы Быхаўскага раёна»