Васямнаццатага лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, для дзяцей ў Быхаве праведзена пазнавальна-забаўляльная праграма «Гульні маёй бабулі». Вядучыя мерапрыемства нагадалі дзецям аб тым, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. І мы павінны любіць сваю родную мову і як мага часцей размаўляць на ёй. Падчас правядзення мерапрыемства дзецям у гульнёвай форме паведамілі аб традыцыйных народных ляльках, а таксама аб беларускіх гульнях, якія запісаны ад мясцовых жыхароў вёскі Баркалабава. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях «Золата», «Запляці пляцень», «Пастушкі» і іншых.
Потым для дзяцей правялі майстар-клас па вырабе лялькі «Масленіца». Дзеці з захапленням працавалі над вырабам лялечкі. Лялечкі ў дзяцей атрымаліся прыгожыя, а дзеці пад час мерапрыемства атрымалі добры настрой.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»