На працягу сакавіка ва ўстановах культуры Быхаўскага раёна праходзіць раённы агляд-конкурс музейных куткоў і пакояў. Работнікамі культуры праведзена крапатлівая праца па выяўленню старадаўніх прадметаў побыту, прылад працы, рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і іншых этнаграфічных матэрыялаў.
Першымі распачалі ўдзел у конкурсе работнікі Гарадзецкага сельскага Дома культуры і Баркалабаўскага культурна-спартыўнага Цэнтра.
Музейны пакой пры Гарадзецкім сельскім Доме культуры створаны ў 1998 годзе. Экспанаты пачынала збіраць і збірае па сей час Ніна Кубліцкая, загадчыца Гарадзецкага СДК. З вялікай любоўю расказвае яна пра кожны здабыты ў экспедыцыі экспанат. Пра кожны яна можа расказваць з вялікім захапленнем. Асаблівы гонар вызываюць экспанаты: драўляны ложак, калыска, старынны драўляны грэбень. Ёсць тут нават і элементы ткацкага станка, якім карысталіся раней мясцовыя жыхары. У музейным пакоі для дзяцей акрамя экскурсій праводзяцца нават і беларускія абрады, такія як «Хрэсьбіны».
На баркалабаўскай зямлі жывуць людзі, якія не абыякавыя да гісторыі роднай вёскі, да сваёй спадчыны. Па ініцыятыве работнікаў Баркалабаўскага КСЦ Алены Усавай и Надзеі Данілкінай збіраюцца эксапанаты быту для музейнага пакоя «Наша Спадчына». Тут праводзяцца экскурсіі , пад час якіх усе жадаючыя маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй развіцця роднага края. Асобнае месца ў музейным пакоі займаюць рэчы сплеценыя з лазы і рэчы хатняга абіходу. Калектыў Баркалабаўскага КСЦ знаходзіцца заўсёды ў творчым пошыку і ўсю сваю энергію накіроўвае на арганізацыю змястоўнага, цікавага і карыснага адпачынку насельніцтва.
У музейным пакоі Глухскага СДК сабраны рэчы хатняга побыту, гаспадарчыя прылады працы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асаблівае месца ў музейным пакоі займае выстава гадзіннікаў, рушнікоў, самавараў. Прыладам працы для гападыні, такім як прас і качалка, таксама знайшлося месца сярод музейных экспанатаў. Напрыклад, прас раней награваўся вуголлем, якое бралася з печы. І гэтым прасам прасавалі святочнае аддзенне. А вось будзеннае аддзенне разгладжвалі з дапамогай качалак, якіх у музейным пакоі некалькі. Ёсць у пакоі калыска для немаўлятка, ў якой гушкалі дзіцятка. Знайшлося тут месца і для сундука. У якім раней захоўвалі аддзенне.
Мы запрашаем усіх жадаючых наведаць музейныя экспазіцыі сельскіх клубных устаноў Быхаўскага раёна і дакрануцца да паўсядзённага жыцця традыцый нашых продкаў-беларусаў.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»