11 красавіка мы наведалі Грудзінаўскую бібліятэку-музей, якая створана ў 2010 годзе. Раней музейны пакой належыў Грудзінаўскаму Цэнтру культуры і дасуга. Экспанаты пачыналі збіраць разам работнікі бібліятэкі і тады яшчэ, Грудіноўскага Дома культуры. Зараз музейны фонд Грудзінаўскай бібліятэкі-музея налічвае 150 экспанатаў. На кожны экспанат аформлена інвентарная картка, у якую занесена назва прадмета, яго апісанне, даведкі аб тым, кто падавараў гэты экспанат, альбо хто яго зрабіў. На базе музйная пакоя праводзяцца сумесныя мерапрыемствы Грудзінаўскага ЦК і Д і Грудзінаўскай бібліятэкі-музея па захаванню народных традыцый, святаў.
11 красавіка ў Грудзінаўскім ЦК і Д адбыўся таксама выязны канцэрт народнага тэатральнага калектыва «Крыніца», народнага фальклёрнага калектыва «Багатуха», а таксама салістаў Быхаўскага РЦК.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»