Калектыў установы «Рэдакцыя Быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» узнагароджаны Дыпломам цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за лепшы цыкл публікацый па тэматыцы «Асноўныя кірункі дзейнасці галіновага прафсаюза» у рэспубліканскім конкурсе на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў сродках масавай інфармацыі.
Такі ж Дыплом атрымала і галоўны рэдактар радыёпраграмы «Веснік Быхаўшчыны» Наталля Левачкова. Толькі ў іншай намінацыі — за лепшую серыю радыёрэпартажаў аб дзейнасці, лідарах, актывістах галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі