22 июля 2024, 22:22
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны

Намесніку старшыні райвыканкама Вадзіму Рагавому, які ўзначальвае раённую прызыўную камісію, на мінулым тыдні двойчы даводзілася сустракацца з міністрам абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнантам Юрыем Жадобіным. Першы раз — у сераду, на Палескім палігоне, дзе праходзіла тактыка-спецыяльнае вучэнне асабовага саставу дывізіёна456-йракетнай брыгады, дзе паспяхова служаць і юнакі з Быхаўшчыны; другі раз — у чацвер, у Калоннай зале Дома афіцэраў Узброеных Сіл краіны, дзе па традыцыі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны падводзіліся вынікі штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця беларускай арміі, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сюды на ўганараванне пераможцаў ён прыехаў з галоўным рэдактарам раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» Міколам Леўчанкам, каб атрымаць Грамату за вялікую праробленую работу па вызначаных умовамі конкурсу напрамках, прадстаўлены на яго аб’ёмны цыкл публікацый у нашай раённай газеце.

Уручаючы Грамату, генерал-лейтэнант Жадобін падзякаваў у асобе Вадзіма Рагавога кіраўніцтва Быхаўскага раёна, журналістам за цеснае, плённае супрацоўніцтва з вайскоўцамі, органамі тэрытарыяльнай абароны, актыўнае асвятленне гэтых працэсаў у друку.

Пасля цырымоніі ўганаравання Вадзім Васільевіч і Мікалай Уладзіміравіч сфатаграфаваліся разам з міністрам абароны Рэспублікі Беларусь Юрыем Жадобіным, ягоным памочнікам па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, генерал-маёрам Аляксандрам Гурай і першым намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй Ананіч, якая перад гэтым у сваім выступленні асабліва падкрэсліла плённае супрацоўніцтва Міністэрстваў абароны і інфармацыі, паколькі ваенная тэма набыла асаблівае гучанне з яскравым паказам урокаў мужнасці і гераізму, гонару за сваю краіну, свой беларускі народ.

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт