Такую выснову зрабіў на апаратнай нарадзе ў панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін, калі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ясеў даклаў яму аб трагедыі. І гэта зразумела. Пажарныя, сельвыканкамы, дэпутацкі актыў, кіраўнікі арганізацый вядуць проціпажарную прафілактычную работу на месцах, ды, відаць, недастаткова, калі агонь знішчае не толькі пабудовы, маёмасць, а і забірае часам жыццё людзей.
Моцныя маразы ўжо адступілі, пачаў ісці невялікі снег, але сіноптыкі папярэджваюць аб набліжэнні снегападаў. Да іх трэба быць гатовымі, таму кіраўнік раёна пачаргова выслухаў начальніка ДРБУ-196 Аляксандра Шабанава, начальніка ДЭУ-76 Уладзіміра Шматава і начальніка раёна электрасетак Андрэя Вайцянкова, каб ведаць рэальную сітуацыю. І, трэба сказаць, дарожнікі, энергетыкі гатовыя да ўсяго, але ёсць прычыны, якія могуць перашкодзіць своечасова ўбіраць снег. Аляксандр Уладзіміравіч паскардзіўся на хранічныя неразлікі суб’ектаў гаспадарання за аказаныя ім паслугі па
Уладзіміра Анатольевіча хвалюе іншая праблема. Паколькі на мясцовыя АЗС недастаткова завозіцца дызельнага паліва, то ягоная арганізацыя вымушана ездзіць за ім у Магілёў, што цягне за сабою нікому не патрэбныя затраты.
Што датычыцца камунальнікаў, то, па словах прадстаўніка УКП «Жылкамгас» Сяргея Ільянкова, у іх паліва да снегаўборачнай тэхнікі ёсць, яна спраўная.
Гатовыя да работы ў экстрымальных умовах энергетыкі.
Абмяркоўваліся таксама іншыя надзённыя пытанні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.