Раённае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў Доме культуры мікрараёна Быхаў-1, дзе на першым радзе сядзелі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Карчэўскі, Леанід Данілкін, Анатоль Васькоў, іншыя ветэраны разам са старшынёй раённага Савета ветэранаў Марынай Кравец.
Урачыстасць суправаджалася канцэртнымі нумарамі самадзейных артыстаў, а выступалі перад яе шматлікімі ўдзельнікамі палкоўнік авіяцыі ў запасе Леанід Цярэшчанка, падпалкоўнік у запасе і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі Саюз афіцэраў» Віктар Прышчэпа, намеснік ваеннага камісара раёна маёр Алег Чарнышоў, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі Саюз жанчын» Вольга Глушчанка і, само сабой зразумела, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кароцін. Яны гаварылі аб мужнасці, аб доблесці і славе тых, хто бараніў сваю. Радзіму ад ненавіснага ворага ў гады мінулага ваеннага ліхалецця, стаяў на варце стваральнай працы ў мірныя дні тады і стаіць зараз, а Мікалай Мікалаевіч перадаў яшчэ і віншаванні ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка і памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — Галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова.