23 июля 2024, 02:14
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Быхаўскія турыстычныя традыцыі

Быхаўскія турыстычныя традыцыі

Маштабнае раённае мерапрыемства пачалося з урачыстага яго адкрыцця ў 14 гадзін 17 мая, а хвілін праз дваццаць пайшоў такі лівень, што ўсе схаваліся ў палаткі. Праўда, вадзяная залева гэтак жа хутка спынілася, як і пачалася. І вось ужо школьнікі шчыруюць каля сваіх палатак, займаючыся патрэбнымі справамі разам з выкладчыкамі. А бліжэй да вечара пачаліся спаборніцтвы, якія працягваліся на наступны дзень. Хлопчыкі і дзяўчынкі мераліся сіламі ў тэхніцы пешаходнага турызму, у турысцкай эстафеце, у конкурсах песні, насценных газет, экалогіі і быту. Барацьба была не толькі напружанай, а і цікавай, за ходам якой уважліва сачылі вопытныя суддзі, справядліва ацэньваючы вынікі намаганняў рабят.

Дырэктар ГУДО «Быхаўскі цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі» Сяргей Астанкаў, арганізатар і кіраўнік злёту, паведаміў вынікі спаборніцтваў.

Па тэхніцы пешаходнага турызму1-емесца заняла каманда Абідавіцкай СШ,2-емесца — СШ № 1 г. Быхава і 3-е —СШ № 2 горада.

У турысцкай эстафеце перамагла СШ № 1 г. Быхава, на 2-емесца выйшла каманда Абідавіцкай СШ, на 3-е —гімназіі.

На конкурсе песні 1-е,2-еі 3-емесцы падзялілі паміж сабою Абідавіцкая СШ, гімназія і Гадылёўская СШ.
Пастараліся школьныя рэдкалегіі, рыхтуючы на разгляд журы свае насценныя газеты.

У выніку 1-емесца дасталося гімназіі, 2-е —Баркалабаўскай СШ, 3-е —СШ № 1 г. Быхава.
Падчас конкурсу экалогіі і быту вызначыліся каманды гімназіі, СШ № 1 г. Быхава і Смаліцкай СШ, якія занялі, адпаведна,1-е,2-е і 3-е месцы.

У агульнакамандным заліку 1-емесца ўпэўнена заняла СШ № 1 г. Быхава, 2-е —Абідавіцкая СШ і 3-е —гімназія.
І ўсё ж, як прынята казаць у такіх выпадках, перамагла школьная дружба, бо хлопчыкі і дзяўчынкі на працягу трох дзён не толькі жылі ў палатках пад шатамі дрэў, каля старога русла ракі Днепр, а і самі гатавалі ежу на вогнішчах, уладкоўвалі свой быт, спявалі пад зорным небам песні, танцавалі на дыскатэках, дзе кожны знайшоў сабе новых сяброў.

Адметнай рысай сёлетняга злёту стала тое, што да яго далучыліся раённая піянерская арганізацыя, якой 19 мая споўнілася 90 год, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, райваенкамат і раённая арганізацыйная структура ДТСААФ, райкам ГА «БРСМ», райспажыўтаварыства, не кажучы ўжо аб аддзелах адукацыі, па справах моладзі, фізкультуры, спорту і турызму, унутраных спраў райвыканкама, якія рыхтавалі злёт, ахоўвалі дзяцей. І ўсё прайшло добра.

Дык вось у рамках ваенізаванай гульні «зарніца» таксама не абыйшлося без насценнага друку. Лепшыя «баявыя лісткі» адпаведнай тэматыкі выпусцілі Баркалабаўская, Грудзінаўская, Абідавіцкая, Чырвонаслабодская, Чырвонабеларуская школы, а ў конкурсе «Юны прапагандыст» раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях лепей за ўсіх аформілі свае насценныя газеты Вараніноўская базавая, Гадылёўская і Ніканавіцкая сярэднія школы.

Згодна выніковага пратаколу праведзенага злёту «Юных выратавальнікаў-пажарных» у рамках42-гараённага злёту школьнікаў з 22 каманд1-емесца заняла каманда гімназіі,2-е —Абідавіцкай і 3-е —Смаліцкай сярэдніх школ.

На падвядзенні вынікаў спаборніцтваў у апошні дзень злёту іх пераможцы атрымалі не толькі дыпломы, а і каштоўныя падарункі.

Арганізацыю гэтага масавага мерапрыемства высока ацаніў старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін, які на сваёй нарадзе ў панядзелак выказаў падзяку ўсім, хто яго арганізоўваў і праводзіў, аказваў тую ці іншую дапамогу.

Мікола КОЛАСАЎ,
Таццяна ЯЎСЕЕВА (фота)

Галерея изображений

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт