Прадаўцамі тут Наталлья Бычкова і Таісія Бутамёнак. Яны пастаянна выконваюць планы тавараабароту, хоць паблізу знаходзіцца сельмаг райспажыўтаварыства. Але ён у баку ад дарогі. Не адразу, асабліва з салона аўтамабіля, яго і заўважыш. Гэты ж стаіць паблізу дарогі, і ўсе, каму трэба, спыняюцца, заходзяць, купляюць. Дарэчы, свае планы тавараабароту, па словах Натальі Васільеўны, сельмаг таксама выконвае. Значыць, яны адзін аднаму працаваць не перашкаджаюць.
Нараканняў на ўмовы працы, забеспячэнне «Халстаўчанкі» патрэбнымі таварамі ў прадаўцоў няма. Тут усё добра.
Мікола КОЛАСАЎ