23 июля 2024, 04:20
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дзень Незалежнасці ў Быхаве

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Дзень Незалежнасці ў Быхаве

Трэцяга ліпеня з дзесяці гадзін раніцы ад плошчы імя маршала авіяцыі Сцяпана Красоўскага пачалося ўрачыстае шэсце  ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчынай вайны, лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі. Па галоўнай вуліцы  горада Быхава разам з імі да Кастрычніцкай плошчы прайшлі таксама члены райвыканкама, прэзідіўма раёнага Савета дэпутатаў, грамадскіх аб’яднанняў.

На мітынгу, які вёў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Рагавы, быхаўчан і гасцей горада з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь павіншаваў старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін. Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што, святкуючы шэсцьдзесят восьмую гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы аддаём даніну глыбокай павагі і бязмежнай удзячнасці і падзякі пакаленню пераможцаў, якое з доблесцю і славай разграміла агрэсара і самаадданай працай у пасляваенны час у самыя сціслыя тэрміны аднавіла народнагаспадарчы комплекс краіны.

Сёння мы з найвялікшай удзячнасцю ўспамінаем усіх, хто не схіліў галаву перад ворагам, паклаў  жыццё на алтар Перамогі і абессмяроціў сваё імя.

Для ўсіх дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту і роднага Прыдняпроўскага краю, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

Выдатна, што з разуменнем патрыятычнага значэння сваёй працы ствараюць імідж нашага краю не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі якаснай і таму вядомай і запатрабаванай прадукцыяй працоўныя калектывы ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”, СЗАТ “Белатміт”, ГЛХУ “Быхаўскі лясгас”, завода палімернай ўпакоўкі, хлебазавода.

З высокай адказнасцю працуюць работнікі сферы абслугоўвання — сацыяльнай і медыцынскай службаў, бытавога абслугоўвання, педагогі і іншыя спецыялісты. Тут прадстаўнікі розных пакаленняў. Але характэрна, што наша моладзь працягвае лепшыя працоўныя традыцыі ветэранаў, праяўляе актыўнасць у выкананні службовых абавязкаў і ў грамадскім жыцці. У гэтым бачыцца добрая перспектыва на будучыню.

Кіраўнік раёна паведаміў прысутных, што з галоўным дзяржаўным святам краіны іх павіншаваў сітаршыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, выканкамы суседніх раёнаў, абласныя службы, ганаровыя грамадзяне Быхаўшчыны. І зачытаў некаторыя з іх.

Удзельнікаў віншавалі таксама старшыня савета ветэранаў раённай арганізацыі працаўнікоў адукацыі і навукі Людміла Банадысева, ваенны камісар раёна Уладзімір Ткачук і выпускніца гімназіі г. Быхава Ганна Бараздзіна.

Загінуўшых вайскоўцаў у часы Вялкіай Аычынай вайны і ветэранаў, якіх ўжо няма з намі, ўшанавалі хвілінай маўчання.

Па заканчэнні мітынга пачаўся святочны канцэрт. На плошчы і Пеўчым полі да сябе запрашалі прыгожа аформленыя падворкі аграгарадкоў, гандлевыя палаткі, дзіцячыя пляцоўкі, розныя выставы.

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт