23 июля 2024, 04:24
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У купальскую ноч

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У купальскую ноч

Купалле... Мабыць, самае містычнае і загадкавае свята, што дайшло да цяперашніх часін ад нашых продкаў. Яно ўвасабляе ў сябе пачуцці і вераванні людзей, што існавалі на самым заранку зараджэння чалавечай цывілізацыі. Тым не меней, і цяпер, у дваццаць першым стагоддзі, людзей працягвае хваляваць і здзіўляць многае з таго, чаму верылі і пакланяліся нашыя далёкія продкі: сезонныя сонцавароты і сонцастаянні, абуджэнне і пераўтварэнне прыроды, ачышчальная сіла агню і г. д. А яшчэ ў купальскую ноч, па славянскіх павер’ях, можна было знайсці сваё шчасце, адшукаўшы міфічную папараць-кветку...

Менавіта таму людзей так прыцягвае гэтае свята, сведчаннем чаму сталася шматлюдная Кастрычніцкая плошча нашага райцэнтра ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Арганізатары купальскага святкавання прапанавалі яго ўдзельнікам цікавую і змястоўную праграму. Пачалася яна вялікай песеннай часткай, удзел у якой узялі не толькі самадзейныя артысты з калектываў устаноў культуры, але таксама і шмат хто з жадаючых удзельнікаў святочнага мерапрыемства.

Сотні людзей з плошчы і наваколля адразу наблізіліся да памосткаў сцэны, калі пачулі аб’яву аб пачатку тэатралізаванага купальскага прадстаўлення. У ім работнікі культуры раёна мастацкімі сродкамі праз сваіх казачных і міфічных персанажаў пастараліся данесці да гледачоў глыбінныя пачуцці і веру людзей у добрае, светлае, шчаслівае. Гэтаму ж паслужыў і купальскі касцёр, запалены пасярод плошчы, цяпло і святло ад якога мусілі прабудзіць у кожнага веру ў сваю папараць-кветку.

Закончылася купальскае мерапрыемства дыскатэкаю ўжо апоўначы, пасля каторай пачаўся дзень, які хрысціяне адзначаюць як дзень нараджэння Івана Хрысціцеля.

Купальскія святкаванні прайшлі таксама ва ўсіх буйных сельскіх населеных пунктах раёна.

Мікалай Ахрыменя

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт