23 июля 2024, 04:20
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Гарадзецкае лясніства: Надзённыя клопаты

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Гарадзецкае лясніства: Надзённыя клопаты

Гарадзецкае лясніства, наколькі памятаю, заўсёды мела добрыя працоўныя традыцыі, уваходзіла ў лік лепшых калектываў лясной гаспадаркі Быхаўшчыны. Так было, калі яго ўзначальваў Мікалай Базулька, якога пасля перавялі на пасаду галоўнага ляснічага Нацыянальнага парку «Прыпяцкі», яшчэ лепей стала, калі ляснічым стаў Сяргей Каваленка, які зараз кіруе Касцюковіцкім лясгасам.

Усе іхнія добрыя напрацоўкі не толькі захоўвае, а і прымнажае малады ляснічы Сяргей Кузняцоў. Ён пэўны час выконваў абавязкі ляснічага, а з нядаўняга часу заняў гэтую клапатлівую пасаду пастаянна.
Калі браць вынікі работы лясніцтва за першае паўгоддзе сёлетняга года, то яны добрыя. Поўнасцю выканана планавае заданне па доглядзе за маладняком, замест 4675 кубаметраў драўніны на лесасеках прамысловага карыстання нарыхтавалі 5500 кубаметраў, пасадзілі замест 14,2 гектара 18, 6 гектара лесу.

Паспяхова выканалі паказчыкі па выпуску таварнай прадукцыі і мабілізацыі ўласных сродкаў.

У ліку лепшых сваіх працаўнікоў ляснічы назваў леснікоў Міхаіла Стральцова, Мікалая Сіпакова, Аляксандра Фёдарава, Сяргея Нужду, вальшчыкаў лесу Віктара Мазура, Ігара Калеева, Аляксандра Каваленку, вадзіцеля Аляксандра Казлова.
Тэхнічнае аснашчанасць лясніцтва дазваляе спраўляцца з аб’ёмнаю вытворчаю праграмаю. У распараджэнні калектыву ёсць трактары ТТР-401 для тралёўкі драўніны, МПТ-461 для яе вывазкі, адзін МТЗ-82 з прычэпам гэтым займаецца таксама, а другі такі ж колавы трактар прызначаны для агульнага карыстання. Ёсць таксама 11 бензапіл, 2 матацыклы «Мінск», 2 аўтамабілі УАЗ — легкавы і грузапасажырскі.

Уся гэтая, а таксама іншая тэхніка знаходзіцца ва ўмелых руках, бо гарадзецкія працаўнікі лесу пастаянна павышаюць сваю кваліфікацыю. Сам ляснічы Сяргей Кузняцоў ужо на пятым курсе факультэта лясной гаспадаркі Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, на гэтым жа курсе і майстар лесу Андрэй Габрыновіч, на трэцім — памочнік ляснічага Сяргей Зыкаў, а майстар лесу Андрэй Капусцін, як і ягоныя калегі, завочна займаецца ў Бранскай акадэміі. Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію завочна заканчвае бухгалтар Алена Лашкевіч. Яна займаецца на бухгалтарскім факультэце. Тэарэтычныя і практычныя веды дапамагаюць названым спецыялістам паспяхова спраўляцца з даведзенымі планавымі паказчыкамі.

Ужо ў верасні лясніцтва зменіць пастаяннае месца сваёй прапіскі. Яно пераедзе са свайго цяперашняга адміністрацыйнага будынка ў новы, які месціцца з правага боку дарогі на ўездзе ў вёску Гарадзец. Памяшканне гэта цаглянае, у ім у розныя гады былі кантора даўно не існуючага саўгаса «Спадарожнік», комплексны прыёмны пункт, мясцовы сельскі выканаўчы камітэт. Апошнія гады будынак пуставаў. І калі б дырэкцыя Быхаўскага лясгаса яго не выкупіла, з цягам часу засталіся б адны толькі сцены. Цяпер жа капітальна рамантуемае памяшканне набыло сучасны выгляд, умовы працы ў ім, у адрозненне ад цяперашніх, будуць камфортныя. Да паслуг людзей не толькі прасторныя кабінеты, але і бытавы пакой для рабочых, пакой для прыёму ежы, актавая зала, санвузлы, якіх у цяперашнім адміністрацыйным будынку, зразумела, няма. Ізюмінкаю стане музей лясной флоры і фауны, які наважаны стварыць малады ляснічы са сваімі аднадумцамі. І я ніколькі не сумняваюся ў тым, што сваю задуму яны ажыццёвяць.

Мікола Коласаў

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт