23 июля 2024, 04:21
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У Быхаве адбыўся семінар-практыкум «Работа з тэатральным калектывам»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У Быхаве адбыўся семінар-практыкум «Работа з тэатральным калектывам»

Адбыўся семінар-практыкум «Работа з тэатральным калектывам» для работнікаў сельскіх Дамоў культуры і клубаў. Метадыст РЦК Алена Сідарэнка спыніліся на аспектах работы з дзіцячым тэатральным калектывам. Затым з кіраўнікамі драматычных гурткоў правялі практычныя заняткі, дзе ім прапанавалі разыграць эцюды на заданую тэму. Удзельнікі тэатральнага калектыва РЦК паказалі тэатралізаваную дзею паводле твора Янкі Купалы «За дождж», паведамляе bykhov.by.

Тэатральны калектыў РЦК існуе з 1980 года. З моманту пачатку працоўнай дзейнасці ў нашым раённым Доме культуры кіруе ім Галіна Казюлька . Зараз калектыў налічвае 12 удзельнікаў, узрост якіх налічваецца ад 30 да 60 гадоў. У першыя гады працы давялося Галіне Казюлька паставіць разам з удзельнікамі тэатральнага калектыва зрабіць складаную пастаноўку па казцы Леаніда Філатава «Пра Фядота стральца, удалога малайца».

 

З тых пор прайшло шмат часу, але любоў да драматургіі Галіна Казюлька захавала на ўсё жыццё. Творчая праграма калектыва вельмі разнастайная. Неаднаразова на суд гледачоў прадстаўляліся пастаноўкі па Міхасю Чароту — «Мікітаў лапаць», Леаніду Радзевічу " — Збянтэжаны Саўка«, Тамары Каляда — «Жыць не тужыць», дзе ў галоўных ролях выступалі Аляксандр Лябах, Уладзімір Гашкоў, Віталій Стрынадка, Дзмітрый Мамонаў, Галіна Казюлька, Алена Цыганава,Вольга Уласава.

 

Маючы разнастайны рэпертуар, калектыў за свой творчы шлях станавіўся ўдзельнікам шматлікіх раённых, абласных , рэспубліканскіх мерапрыемстваў.

 

За апошні час больш высокім стаў выканаўчы ўзровень тэатральнага калектыву, за што неаднаразова ён адзначаўся ўзнагародамі ў розных намінацыях.

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт