23 июля 2024, 08:19
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

З удзелам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева сёлета прайшлі ўжо два пасяджэнні грамадскай групы

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
З удзелам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева сёлета прайшлі ўжо два пасяджэнні грамадскай групы

З удзелам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева сёлета прайшлі ўжо два пасяджэнні грамадскай групы на чале з Ганаровым грамадзянінам Быхаўскага раёна Аляксандрам Пазюмкам, на якіх ішла гамонка аб падрыхтоўцы і правядзенні ў нашым горадзе Дня беларускага пісьменства.

Дзмітрый Міхайлавіч праінфармаваў аб мерапрыемствах па добраўпарадкаванню ўстаноў і аб’ектаў, размешчаных у месцах, дзе будзе праходзіць вялікае рэспубліканскае свята. На яго прадугледжваецца раёну з рэспубліканскага і абласнога бюджэту 60 працэнтаў фінансавання, астатнія 40 працэнтаў неабходна зарабіць самім.

Неабходна таксама прадугледзець дадатковае фінансаванне. Тут маецца на ўвазе адкрыццё дабрачыннага рахунка па збору сродкаў на кансервацыю і рэканструкцыю асобных элементаў Быхаўскага замка, на выраб мемарыяльнай дошкі з барэльефам ураджэнца вёскі Хутар нашага раёна, слыннага вучонага, журналіста і пісьменніка Барыса Стральцова.

Варта рамантаваць таксама плавальны басейн у Палацы спорту, які запатрабаваны ў насельніцтва.
Як помнік гісторыка-культурнага наследдзя будуць аднаўляць усім вядомую Сінагогу. Для гэтага таксама патрэбна адкрыць дабрачынны рахунак, каб усе жадаючыя мелі магчымасць унесці свой асабісты ўклад у рэканструкцыю вышэйназванага аб’екта. Там потым можна зрабіць музей беларускага яўрэйства, аналагаў якому ў Беларусі няма.

— Быхаўская Сінагога, — дапоўніў старшыня мясцовай яўрэйскай суполкі Сямён Двоскін, — уваходзіць у чацвёрку самых вядомых у свеце Сінагог.

Сямён Пятровіч назваў і некаторыя іншыя праблемныя пытанні.

Унеслі свае прапановы Аляксандр Пазюмка, Валерый Аўхачоў. Яны казалі аб неабходнасці адкрыцця дзіцячай кавярні ў горадзе, новай і прыгожай алеі Герояў Савецкага Саюза, магазіна «Кнігі», выдання новага тэлефоннага даведніка па горадзе і раёне, бо ранейшы, 2005 года выпуска, безнадзейна састарэў, добраўпарадкавання развілкі вуліц да аўта- і чыгуначнага вакзалаў, дзе цяпер нічым не занятае месца, выпуску серыі сувенірнай прадукцыі з сімволікаю і краявідамі горада Быхава, спецыяльнага посуду, на якім будзе бачна, што Быхаў — сталіца20-гаюбілейнага Дня беларускага пісьменства.

Мікола КОЛАСАЎ

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт