23 июля 2024, 12:28
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Міжнародная сустрэча ў Быхаве

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Міжнародная сустрэча ў Быхаве

Наш раён наведала група выкладчыкаў і даследчыкаў з дванадцаці ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі , Украіны, а таксама Будапешта, Венгрыі і Швецыі.

Яны прадстаўлялі праект «Экалагічнае кіраванне для распрацоўкі навучальных праграм па ахове навакольнага асяроддзя», які выконваецца з 2010 года ў рамках праграмы ЕС «Тэмпус» універсітэтамі-партнерамі з трох краінаў былога СССР у супрацоўніцтве з арганізацыямі са Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Нідэрландаў і Іспаніі.

У гэтым праекце ўдзельнічаюць Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя А. Сахарава, Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, міжнародная грамадская арганізацыя «Экапраект», а таксама Беларуска-Расійскі універсіэт, на базе якога з 5 па 11 траўня і праходзіла сустрэча партнёраў.

Паездка ў наш раён была ўключана ў праграму сустрэчы, каб лепей зразумець, чым жыве краіна, як адбываецца ўзаемадзеянне паміж прыродай і грамадствам па-за межамі вялікіх гарадоў, і якія пераўтварэнні адбыліся пасля развалу Савецкага Саюза.

Дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей Жыжыян пазнаёміў выкладчыкаў і даследчыкаў з гістарычнымі памяткамі Быхава і яго наваколляў.

У прыватнасці, нашыя госці наведалі былы ваенны гарадок, Баракалабаўскі жаночы манастыр і ландшафтны заказнік «Старыца».

Вядома, арганізатары не маглі абмінуць мемарыяльны комплекс «Лудчыцкая вышыня герояў», дзе ўдзельнікі сустрэчы даведаліся і пра гэтыя гераічныя старонкі нашай мінуўшчыны.

Сяргей Андрэеў

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт