23 июля 2024, 12:18
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Купалле адсвяткавалі ў Быхаве

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Купалле адсвяткавалі ў Быхаве

Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня, лічыцца адным з самых старажытных і ўсімі любімых. Так, свята летняга сонцастаяння спрадвеку шырока адзначалася нашымі продкамі, дайшлі некаторыя традыцыі і да нашага пакалення.

Скачкі цераз вогнішча, спусканне вянкоў на ваду, пошукі чароўнай папараць-кветкі... Купальскія традыцыі ўвабралі ў сябе лепшае з язычніцкай і хрысціянскай культур. Некаторыя абрады дайшлі да сённяшняга дня, іншыя засталіся толькі ва ўспамінах нашых бабуль і дзядуль.

Здаўна лічылася, што у ноч на Івана Купалу кіруюць баль розныя нячысцікі. А таму людзі яшчэ з раніцы пачыналі рыхтавацца да свята: парыліся у лазні, не выносілі з дамоў агонь ці хлеб і нікому нічога не пазычалі.

Падрыхтоўка да свята пачыналася са збору траў і кветак. Сабраныя ў купальскія дні, яны лічыліся незвычайнымі і захоўваліся да наступнага года. Адным з іх прыпісваліся лекавыя ўласцівасці, другія маглі супрацьстаяць чарам, а іншыя былі прыкметамі дабрабыту ў будучыні.

Не абыходзілася Купалле і без гульняў-ігрышчаў, летніх карагодаў, абрадавых песен.

Калі чырвонае сонца амаль закацілася за край зямлі, на пляцоўцы на плошчы Герояў у мікрараёне Быхаў-1 гараджане пачалі збірацца, каб адсвяткаваць Купалле. Людзей было шмат. Добраму адпачынку паспрыялі самадзейныя артысты, якія зрабілі цікавую тэатралізованную праграму «Кветка шчасця».

У ім работнікі культуры раёна мастацкімі сродкамі праз сваіх казачных і міфічных персанажаў пастараліся данесці да гледачоў глыбінныя пачуцці і веру людзей у добрае і шчаслівае. Гэтаму ж паслужыў і купальскі касцёр, запалены пасярод плошчы, цяпло і святло ад якога мусілі прабудзіць у кожнага веру ў сваю папараць-кветку. І хаця навукоўцы даказалі: папаратнік не цвіце, усё ж такі хтосьці гэтай ноччу кветку знайшоў — вераць беларусы. І навечна зрабіўся шчаслівым.

Актыўна працаваў і гандаль. Можна было набыць марожанае,­ папкорн, шашлыкі і іншыя прысмакі. Сярод дзяцей папулярнас­цю, карысталіс­я розныя ўпрыгожван­ні, аксэсуары і цацкі.

Апоўначы купальскае мерапрыемства скончылася дыскатэкаю. Пачалі разыходзіц­ца з плошчы людзі, стомленыя,­ але шчаслівыя і поўныя яркіх уражанняў. А недзе, мабыць, усю ночку балявалі ведзьмакі з лесуном, вадзілі карагоды русалкі з вадзяным. Калі хтосьці скажа вам, што бачыў, як гулялі нячысцікі,­ паверце гэтаму чалавеку: у чароўную купальскую­ ночку магчыма ўсё.

Сяргей АНДРЭЕЎ

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт