23 июля 2024, 12:31
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Трыццатае жніво

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Трыццатае жніво

У мінулыя выхадныя дні многія сотні быхаўчан бавілі час на Чыгірынскім вадасховішчы, у вёсцы Грудзічына, дзе праходзіў ІV Міжнародны спартыўна-музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка-2013». Гэта ў асноўным гараджане, а сельскіх працаўнікоў там знаходзілася мала, бо ў іх цяпер вельмі гарачая пара — жніво.

Недзе бліжэй да вечара мы спыніліся збоч дарогі каля вёскі Усходняе, дзе пачынаўся палетак азімага трыцікале. Каля яго гудзеў збожжаўборачны камбайн КЗС-1218 «Палессе», а непадалёку стаяў вялікагрузны аўтасамазвал МАЗ.

Разгаманіліся з камбайнерам Уладзімірам Варажынцавым.

—Гэта ўжо маё трыццатае жніво, — кажа хлебароб, а на гэтым камбайне ўбіраю збажыну ўжо чацвёрты сезон. — Машыну атрымаў новую, летась на ёй намалаціў звыш 1000 тон зерня і заняў ў працоўным саперніцтве першае месца сярод камбайнераў гаспадаркі. Стараюся і сёлета. Да гэтага ўбіраў рапс, а зараз пачну абмалот трыцікалевага палетка.

—І колькі зерня атрымаеце з гектара?

—Цэнтнераў 27, не , цэнтнераў 25, напэўна, будзе, — на вока вызначыў ураджайнасць Уладзімір Вітальевіч.

Вадзіцель МАЗа Мікалай Піпко таксама вопытны хлебароб, бо ў ягонай працоўнай біяграфіі сёлетняе жніво таксама трыццатае. Гэта цяпер ён за рулём аўтасамазвала, а раней працаваў камбайнёрам у летні час, у міжсезонне — на трактары.

Абодва механізатары шырокага профілю дбаюць не толькі пра колькасць, але і пра якасць убраных гектараў, бо вельмі добра ведаюць цану хлеба. Таму ў іхняй тэхніцы загерметызаваны ўсе тыя месцы, дзе можа быць уцечка зерня. Яе ўшчыльненне зрабілі яшчэ да пачатку ўборачнай кампаніі, праверыўшы потым падчас абмалоту рапсавых палеткаў.

Вось толькі добрага ўраджаю не сабралі. З гектара выйшла крыху больш 15 цэнтнераў, таму што адмоўна сказаліся сёлетнія кліматычныя ўмовы. Варатынцаў жа намалаціў 182 тоны рапсавага зерня. Столькі ж яго перавёз на збожжаток Мікалай Піпко.

Днямі ў жніво ўключыліся яшчэ 3 камбайны, але лідэрства ў спаборніцтве на жніўным полі па-ранейшаму трымаюць Уладзімір Вітальевіч і Мікалай Мікалаевіч. На ўчарашні дзень першы намалаціў .....тон, другі перавёз.....тон зерня, аб чым паведаміў малады галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Аўчыннікаў. Дарэчы, той палетак з трыцікале каля вёскі Усходняе даў 23,1 цэнтнера зерня з гектара. На ягонай ураджайнасці таксама сказалася спякотнае надвор’е, адсутнасць дажджоў, калі наліваўся колас.

Працоўнае спаборніцтва на ўборцы каласавых працягваецца. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК «Быхаўскі» Антаніна Палазкова кажа, што яго вынікі падсумоўваюцца штодзённа, паказчыкі даводзяцца да ведама ўдзельнікаў, а згодна ўмоў лепшыя хлебаробы будуць заахвочвацца як маральна, так і матэрыяльна. Гэта пасля заканчэння жніва, калі размова вядзецца пра матэрыяльнае стымуляванне. А зараз камбайнёры, вадзіцелі рацыянальна выкарыстоўваюць кожную пагодлівую гадзіну, каб зладжана выконваць ўвесь комплекс уборачных работ.

Абед, вячэру ім дастаўляюць прама ў поле, каб, падсілкаваўшыся належным чынам, убіраць палеткі поўны светлавы дзень.

Мікола КОЛАСАЎ

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт