7 мая 2025, 19:53
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Чорны правёў у Быхаве рабочую нараду

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Чорны правёў у Быхаве рабочую нараду

Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Чорны правёў у Быхаве рабочую нараду з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі, старшыні Быхаўскага райвыканкама Дзмітрыя Калеева, старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама Аляксандра Студнева памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова, кіраўнікоў шэрагу абласных і раённых службаў, якія займаюцца падрыхтоўкаю да Дня беларускага пісьменства.

Анатоль Чорны прапанаваў Аляксандру Студневу праінфармаваць яго па найбольш складаных аб’ектах, асабліва тых, дзе ёсць сур’ёзныя праблемы. І сам назваў рэканструіруемы спартыўны 001152_523904комплекс у мікрараёне Быхаў-1, асабліва яго стадыён, раённы цэнтр культуры. Але Аляксандр Віктаравіч запэўніў, што падстаў для хвалявання няма. Праблема з водападрыхтоўкаю вырашаецца, не будзе так званых праплешын і на стадыёне. Усе вытаптаныя месцы на футбольным полі падпраўлены, там пасеяна газонная трава, да таго ж яны агароджаны.

Поўным ходам ідуць работы на рэканструкцыі аўтастанцыі, кінатэатра «Радзіма», добраўпарадкаванне галоўнай вуліцы горада — вуліцы Леніна.

Уражваюць работы на раённым цэнтры культуры. Яны ідуць як у самім будынку, так і на ім, на Кастрычніцкай плошчы каля яго. Здаецца, што тут усё разбурана, але гэта не так. Проста шмат накапілася друзу, які трэба хутчэй вывозіць, каб добра бачылася ўсё зробленае.

На стадыёне побач з РЦК работы завяршаюцца ў панядзелак.

Першы намеснік губернатара параіў усе адрамантаваныя памяшканні пачаргова зачыняць на ключ, каб там ніхто не хадзіў. Тады не давядзецца перарабляць зробленае.

Працуюць будаўнікі, рэстаўратары на замку Сапегаў, на Сінагозе, іншых аб’ектах горада. Аляксандра Студнева дапоўніў намеснік старшыні Быхаўскага райвыканкама Аляксандр Папкоў.

Свае заўвагі, прапановы выказалі таксама намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў. Дзмітрый Міхайлавіч звярнуўся да прысутных у зале прадпрымальнікаў унесці свой дастойны ўклад у агульнае добраўпарадкаванне нашага горада, як гэта робіць іхні калега Сяргей Хмаранкоў.

Усе выступаючыя называлі днём поўнай гатоўнасці сваіх рэканструіруемых аб’ектаў 25 жніўня, але першы намеснік старшыні Магаблвыканкама Анатоль Чорны з такою датаю не пагадзіўся. Ён назваў дзень 21 жніўня. А да 25 жніўня трэба ўсё праверыць, дзе патрэбна падправіць, камісійна прыняць. А каб менавіта так усё і было, трэба па днях распісаць увод у эксплуатацыю кожнага аб’екта, строга кантраляваць працэс рэканструкцыі.

Мікола КОЛАСАЎ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт