7 мая 2025, 19:45
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дзень беларускага пісьменства - сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Дзень беларускага пісьменства - сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі

На мінулым тыдні ў працоўных калектывах раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання па трох актуальных тэмах: «Дзень беларускага пісьменства — сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, «Аб падрыхтоўцы да новага навучальнага года», «Афрыканская чума свіней: прафілактыка і меры барацьбы».

З працоў ным калектывам Быхаўскага хлебазавода сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёю выканаўчага камітэта Дзмітрыем Калеевым. Напачатку сустрэчы намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Красоўская ўсебакова расказала аб праробленай да пачатку Дня ведаў рабоце, адзначыла асаблівасці і новаўвядзенні, якія чакаюцца ў прадстаячым навучальным годзе, поспехі навучэнцаў на прадметных алімпіядах.

Так, у сярэдняй школе № 2 г. Быхова пачне дзейнічаць спецыялізаваны клас па плаванню, у які ўжо запісалася 17 школьнікаў, старшакласнікі займеюць магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю і т. д.

Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Ірына Кулянкова вяла гамонку аб прафілактыцы афрыканскай чумы свіней і мерах барацьбы з ёю, напомніўшы прысутным, што ў Беларусі выяўлены два ачагі АЧС — у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці і ў Віцебскім раёне.

Цікавым было выступленне па 20-му юбілейнаму Дню беларускага пісьменства, які пройдзе 1 верасня ў нашым горадзе, старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева. Дзмітрый Міхайлавіч выклаў не толькі гісторыю гэтага вялікага свята, а і тое, як ідзе падрыхтоўка да яго, якія грашовыя сродкі выдаткоўваюцца і дзе яны скарыстоўваюцца, назваў праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца і якія ўсё роўна патрэбна вырашаць. Ён у чарговы раз звярнуўся да людзей з просьбаю прымаць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні свайго роднага горада. І адказаў на пытанні прысутных.

Аб знакавасці Дня беларускага пісьменства ў Быхаве казаў галоўны рэдактар раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Леўчанка, які прысвяціў лепшым людзям нашага Прыдняпроўскага краю сем сваіх кніг. У кнігах «Зеленое золото», «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия» і «Вяртанне» галоўныя героі — канкрэтныя людзі з канкрэтнымі прозвішчамі, якія жывуць альбо жылі раней на Быхаўшчыне. Дарэчы, кніга «Крылатая гвардия» аб лётчыках 57-й МРАД, якая ўсе пасляваенныя гады дыслакавалася ў Быхаве, новая кніга «Вяртанне» — аб сённяшнім дні і лепшых творцах з нашага раёна, усёй Магілёўшчыны — ёсць у продажы ў гарадской кнігарні.

Мікола Уладзіміравіч прачытаў некалькі сваіх вершаў, прысвечаных хлебаробскай працы, нашым цудоўным жанчынам.

Завяршылася сустрэча невялікай урачыстасцю, падчас якой старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў, дырэктар прадпрыемства Пётр Бутамёнак уручылі кветкі, падарункі ветэранам вытворчасці Таццяне Рукляцовай (на здымку) і Ларысе Мельнікавай з нагоды ўходу на заслужаны адпачынак. У адрас Таццяны Васільеўны і Ларысы Уладзіміраўны прагучалі самыя цёплыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу на прадпрыемстве, якому яны аддалі лепшыя гады свайго жыцця.

Вёў сустрэчу член інфармацыйна-прапагандысцкай групы, кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Віктар Агнетаў.

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт