29 апреля 2024, 08:48
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Далей ад людскіх вачэй

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Далей ад людскіх вачэй

Далей ад людскіх вачэй выкідваюць бытавое смецце жыхары малых вёсак Абідавіцкага сельсавета, бо з імі не заключаны дагаворы на яго збор і вываз адтуль.

У пятніцу мінулага тыдня старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Калееў праводзіў сустрэчу з насельніцтвам і выязны прыём грамадзян па месцы іхняга жыхарства ў Абідавіцкім сельсавеце.

Сустрэча праходзіла ў Абідавіцкім сельскім доме культуры, на якую прыехалі кіраўнікі ўсіх раённых службаў, арганізацый, каб адразу разабрацца ў тым ці іншым паступіўшым пытанні, прыняць па яму правільнае рашэнне.

Вось толькі людзей было вельмі мала, хаця ўсім зараней паведамілі аб намечаным мерапрыемстве. Прычыны розныя. Занятасць на палетках і фермах сельгаскааператыву, асабістаю гаспадаркаю аднімае шмат часу. Ды і лес да сябе кліча, калі ў ім паспелі ўжо суніцы. Толькі асноўная прычына, на мой погляд, у тым, што старшыня сельвыканкама Алег Шадурын, кіраўнік спраў Валянціна Сазурава ўмеюць працаваць з вяскоўцамі, ведаюць людскія патрэбы, стараюцца па магчымасці дапамагчы. У іх цесныя, дзелавыя кантакты з праўленнем мясцовага СВК «Абідавічы» і асабіста з яго старшынёю Сяргеем Лапуновым. Сумесна яны імкнуцца жыць людскімі клопатамі, ставіць на першы план прафілактычную работу.

Гэта было бачна з інфармацыі начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольгі Пазняковай, якая паведаміла, што летась з названага сельсавета ў раённы выканаўчы камітэт паступілі 22 звароты грамадзян, з іх 6 — паўторна. Але паўторныя звароты аказаліся не абгрунтаванымі.

18 тэлефонных званкоў паступіла на «гарачую лінію». Яны тычыліся расчысткі дарог ад снега зімою, асабліва аптымізацыі аддзяленняў паштовай сувязі.

Сёлета ў райвыканкам было 5 зваротаў грамадзян, з іх 1 зварот аказаўся не аб’ектыўным. На «гарачай лініі» не зафіксавана пакуль ніводнага званка.

Улічваючы малую колькасць прысутных вяскоўцаў, Дзмітрый Міхайлавіч прапанаваў павесці прынцыповую гамонку аб дзейнасці раённых службаў, арганізацый на тэрыторыі сельсавета і пачаў яе з УКП «Жылкамгас».

Гаварылі аб якасці грэйдзіравання дарог, зборы бытавога смецця і другаснай сыравіны, абсталяванні кантэйнерных пляцовак і заключэнні дагавораў з насельніцтвам наконт забірання ў яго смецця, добраўпарадкаванні вялікіх і малых сельскіх населеных пунктаў. Іх зараз на тэрыторыях сельсавета значыцца 18. У такіх вёсках, як Кругліца, Кулага, Доўгае жывуць усяго па некалькі пенсіянераў, але ёсць і буйныя вёскі, аграгарадкі, дзе жывуць сотні людзей, уключаючы моладзь, дзяцей і падлеткаў. Тут для ўсіх шырокае поле дзейнасці па розных напрамках. Возьмем, да прыкладу, збор бытавога смецця.

У буйных вёсках на кантэйнерныя пляцоўкі жыхары і нясуць смецце, бо з імі, па словах Алега Шадурына, камунальнікі заключылі дагаворы. Гэта недзе 92 працэнты. У малых жа вёсках такога няма. Затое ёсць смецце, якое гаспадары выкідваюць з сваіх хат, падворкаў. Куды? У кусты, лагчыны, далей ад людскіх вачэй. Значыць, з гаспадарамі малых вёсак таксама варта заключаць дагаворы.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Калееў не падтрымаў пазіцыю дырэктара УКП «Жылкамгас» Вольгі Дзем’янковай наконт арганізацыі збору другаснай сыравіны ў цэлым і раздзельнага ў прыватнасці. Сёння на тэрыторыі сельсавета ёсць усяго 3 кантэйнеры пад так званыя ПЭТ-бутэлькі і ніводнага — пад макулатуру. Выкарыстанне трактара з прычэпам праблемы не вырашае, бо ў прычэп жыхары выкідваюць змешанае смецце, гамонка ж ідзе аб раздзельным зборы.

Кантэйнеры, дарэчы, камунальнікі вырабляюць самі, 6 адзінак штодзённа. Яны абыходзяцца значна танней, чым купляць у іншых месцах. Значыць, варта нарошчваць тэмпы вытворчасці, каб не толькі поўнасцю забяспечыць свае патрэбы, а яшчэ і прадаваць. Толькі падобнай актыўнасці не назіраецца. Выдзеленыя на гэтыя мэты бюджэтныя грошы, якія трэба было асвоіць да 1 мая, не асвоены. А калі так, то ніхто не выдзеліць фінансавых сродкаў зноў.

Аптымізацыя аддзяленняў сувязі Абідавіцкі сельсавет не абміне. Тут пакуль працуюць 4 аддзяленні, але ў бліжэйшай перспектыве бачыцца іх закрыццё ў вёсцы Іскань, дзе 198 жыхароў, і Сялец — 359 жыхароў.

Начальнік раённага вузла паштовай сувязі Жанна Ільіна патлумачыла, што такой вымушанай меры пазбегнуць нельга, зачыняюцца ў першую чаргу стратныя АПС, паколькі Белпошта не можа развівацца, калі яе стуктурныя падраздзяленні замест прыбытку даюць адны страты. Цяпер замест зачыненых аддзяленняў іхнія функцыі паспяхова выконваюць так званыя аддзяленні на колах, якія ездзяць па раёне згодна графіку, і паштальёны на месцах. Аўтамашына з Быхава звычайна абслугоўвае вяскоўцаў па прыездзе на працягу 40 мінут, астатнія плацяжы афармляюць паштальёны. Такая практыка сябе ўжо апраўдала.

Аналізавалася таксама работа ўстаноў аховы здароўя і ўстаноў адукацыі, клубнай і бібліятэчнай сістэм, сацыяльнага, гандлёвага і аўтобуснага абслугоўвання, разглядаліся іншыя актуальныя пытанні. Як, да прыкладу, вельмі надзённае пытанне добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў. У тым жа Сяльцы, дзе каля дарогі рэспубліканскага значэння М8 знаходзяцца гандлёвыя аб’екты райспажыўтаварыства, няма клумбаў з кветкамі, малых архітэктурных формаў, якія не толькі б радавалі сваёй прыгажосцю, а і прываблівалі пакупнікоў. Такую слушную думку выказаў кіраўнік раёна Дзмітрый Калееў, які даручыў старшыні праўлення райспажыўсаюза Галіне Быстраковай у месячны тэрмін добраўпарадкаваць тэрыторыі каля ўсіх магазінаў.

Абмяркоўваўся таксама далейшы лёс пустуючых гаспадарчых аб’ектаў, некалі жылых дамоў, іншых пабудоў.

Дзмітрый Міхайлавіч ухваліў пачатак будаўніцтва кароўніка № 2, калі старшыня праўлення СВК «Абідавічы» Сяргей Лапуноў аб гэтым сказаў, бо развіваць малочную жывёлагадоўлю сёння выгадна. Яе рэнтабельнасць тут ужо дасягнула 34 працэнтаў.

Аб дзейнасці ў сельсавеце сілавых структур гамонка не вялася, але старшыня сельсавета Алег Шадурын адзначыў, што ўчастковы інспектар міліцыі куды больш службовага часу аддае аддзелу ў Быхаве, чым свайму ўчастку ў сельсавеце. А павінна быць наадварот. Тады колькасць правапарушэнняў звядзецца да мінімуму.

Мікола КОЛАСАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт