5 мая 2024, 01:04
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У мінулую субботу ў Смаліцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У мінулую субботу ў Смаліцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

У мінулую субботу ў Смаліцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці працаўнікі палёў і ферм ААТ «Вараніно».

Сюды прыйшлі не толькі жыхары аграгарадка, а і вёсак, якія знаходзяцца на тэрыторыі акцыянернага таварыства. Многія завіталі зараней, каб паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, у спаборніцтве ва ўздыме 24-кілаграмовай гіры ці проста пагутарыць з людзьмі, якіх даўно не бачылі, паслухаць музыку.

Недзе ў 10 гадзін распачалася ўрачыстасць. Гэта зрабілі вядучыя і артысты з раённага цэнтра культуры, а прадоўжыў яе першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валерый Шкапцоў.

Пасля віншавальных слоў Валерый Васільевіч уручыў Дыплом раённага выканаўчага камітэта з адпаведнай грашовай прэміяй Юліі Юрасёвай, цялятніцы, за шматгадовую добрасумленную працу, дасягнутыя вынікі ў працы, а Падзяку райвыканкама з прэміяй — трактарысту-машыністу Аляксандру Васількову, за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў.

Пад апладысменты вяскоўцаў дырэктар гаспадаркі Анатоль Тумакоў прыняў свежавыпечаны каравай з мукі новага ўраджаю, а сёлетні ўраджай склаў 8756 тон зерня збожжавых і бабовых культур — значна болей леташняга. Таму недарэмна Валерый Шкапцоў заўважыў, што калі ў засеках ёсць зерне, то будуць малако і мяса.

Анатоль Мікалаевіч не стаў выдзяляць лепшых камбайнёрў. Ён толькі падрэсліў, што на збожжавай ніве сёлета слаўна працавалі ўсе 8 экіпажаў. Кожны з іх намалаціў болей 1000 тонн, а вадзіцелі Ігар Мінчанкаў, Алег Мамкоў перавезлі болей 2000 тонн зерня кожны. Мінчанкаў на 100 з лішнім тон апярэдзіў свайго калегу.

Кіраўнік адзначыў таксама механізатараў Мікалая Іванова, Віктара Макаранку, якія скасілі травастой на 1649 і 856 гектарах адпаведна.

На варушэнні і зграбанні сена апрацаваў 969 гектараў Аляксей Фот, а на прасаванні сена і саломы вызначыліся Віталь Левачкоў з Валерыем Якімавым, запісаўшы на свой рахунак 971 тону і 741,6 тоны. У Аляксандра Васількова 949 тон.

Паспяхова спраўляліся з трамбаваннем і разаўніваннем сянажнай, сіласнай масы Мікалай Баброў, Міхаіл Бычкуноў, Мікалай Глусцоў, а хутчэй за іншых дастаўлялі яе ў траншэі механізатары, вадзіцелі Віктар Луцаеў, Віктар Вербічаў, Віктар Цубатаў і Уладзімір Мікалаеў, якія перавезлі адпаведна 3738,7 тоны, 2845 тон, 2702,4 тоны і 2458,2 тоны.

Болей за ўсіх узараў глебы — 900 гектараў — механізатар Дзяніс Фот.

У час летне-пашавага ўтрымання грамадскага пагалоўя пераможцай стала ферма № 4 з Бовак, калектыў якой надаіў 351,6 тоны малака, а вядомы ў раён аператар Віктар Гараўцоў апярэдзіў усіх. Ягоны надой склаў 100,3 тоны малака.

86,1 тоны малака надаіла Святлана Кнышава, крыху меней яе — Святлана Кандылёва, з Трылесінскай фермы № 3; 76,6 тоны — Наталля Азарава са Смаліцкай фермы, 67,4 тоны — Алеся Баркова таксама са Смаліцкай МТФ і 106,8 тоны — Алеся Карзюк з Вараніноўскай фермы № 5.

Па выніках спаборніцтва за 10 месяцаў 643 грамы сярэднесутачных прывагаў атрымала Ларыса Масечкіна, 693 грамы — Юлія Юрасёва, 536 грамаў — Алеся Каваленка, 539 — Галіна Грэчкаедава, 609 — Святлана Старасценка.

Усе названыя працаўнікі пачулі на сцэне з вуснаў дырэктара Анатоля Тумакова цёплыя словы ўдзячнасці за добрасумленную выніковую працу, атрымалі добрыя грашовыя прэміі.

Музычныя падарункі былі ад артыстаў РЦК. Яны прыпадносіліся ў працэсе ўганаравання, а заключным акордам запамінальнага свята стаў выдатны канцэрт цыганскаша ансамбля песні і танца «Джалма» з Магілёва. Гэтыя артысты не толькі паказалі арыгінальнае выканаўчае майстэрства, а і змаглі так «завесці» гледачоў, што некаторыя пусціліся ў скокі разам з імі.

Мікола КОЛАСАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт