4 мая 2024, 01:11
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У Быхаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У Быхаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

У нядзелю, 10 мая, у Быхаве адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

На Кастрычніцкую плошчу горада, да мемарыяльнага знака ў гонар 65-годдзя Вялікай Перамогі, прыйшлі прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, жыхары горада.

Урачысты мітынг, прысвечаны дню дзяржаўных сімвалаў, адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што кожны грамадзянін Беларусі ведае, з якіх элементаў складаецца дзяржаўная сімволіка, які сэнс закладзены ў кожным з іх. Яркія рысы герба і сцяга не проста пазнавальныя. Яны выклікаюць асаблівыя пачуцці гонару за сваю сінявокую Радзіму. Герб і сцяг — сімвалы дзяржавы, якая прайшла насычаны падзеямі шлях. І жыхары Быхаўшчыны ўносяць свой важны ўклад, каб краіна мацнела і квітнела.

Дарэчы, палажэнні аб Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сцягу нашай краіны зацверджаны 7 чэрвеня 1995 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам на аснове вынікаў рэспубліканскага рэферэндуму.

Радасць і еднасць адчулі ўсе прысутныя, калі на флагштоку пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь узнімаўся Дзяржаўны сцяг. А ўзнімалі яго намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Грыбанаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна.

Своеасаблівай «разыначкай» мерапрыемства стала выступленне трыа «Крэатыў» з музычнай кампазіцыяй «Это Беларусь, страна моя».

Яркая вясновая зеляніна, цудоўнае сонечнае надвор’е — усё гэта стварала святочны настрой.

Сяргей АНДРЭЕЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт