23 июля 2024, 10:28
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Узнагароды - новы трактар

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Узнагароды - новы трактар

На абласным фестывалі — кірмашы працаўнікаў вёскі «Дажынкі-2015» ў г.п. Круглае падчас уганаравання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур на п’едэстал пашаны запрашаўся таксама старшыня СВК «Абідавічы» Быхаўскага раёна Сяргей Лапуноў.

Узначальваемая ім гаспадарка стала пераможцай рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў». За гэта Сяргею Яўгенавічу ўручылі Дыплом Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з сертыфікатам на атрыманне новага трактара МТЗ-82.

Уганаравалі Дыпломам Магілёўскага облвыканкама з каштоўным падарункам механізатара СВК «Навабыхаўскі» Паўла Казюльку, які пасля перамогі на раённым конкурсе аратых стаў першым і на абласным такім конкурсе.

Сергея Лапунова, Паўла Казюльку і сфатаграфавала на свяце ў г.п. Круглае Алеся Мухачова.

Дарэчы, нашаму раёну ў якасці заахвочваннія выдзелілі новы трактар МТЗ-1221, ключы ад якога атрымаў там старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка.

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт