23 июля 2024, 05:27
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Тыдзень культуры ў ДУА «Лудчыцкі ВПК дз/с - СШ»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Тыдзень культуры ў ДУА «Лудчыцкі ВПК дз/с - СШ»

Высокія думкі і маральныя ідэалы ўмацоўваюцца, дзякуючы высокай культуры. Мова — першаэлемент культуры. Іменна маўленне заўсёды з’яўлялася паказчыкам інтэлігентнасці, адукаванасці, агульнай культуры чалавека.

Фарміраванню маўленчай культуры падрастаючага пакалення садзейнічаюць не толькі вучэбныя і факультатыўныя заняткі, але і пазакласная работа. І адной з яе форм у нашай школе з’явіўся Тыдзень прадметаў гуманітарнага цыклу, які мы прысвяцілі Году культуры. З планам яго правядзення вучняў азнаёмілі загадзя, каб усе змаглі добра падрыхтавацца.

І вось наступіў дзень адкрыцця. На ўрачыстай лінейцы вучні чыталі вершы пра мову, Радзіму, зачытвалі выказванні вядомых людзей аб значэнні ведання гісторыі Радзімы, роднай мовы, рускай і замежных моў у жыцці кожнага чалавека.

Потым настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лацапнёва Т.Р. запрасіла вучняў старэйшых класаў на алімпійскія гульні, дзе трэба было паказаць не толькі веданне роднай мовы, але і праявіць кемлівасць. Пераможцамі-алімпійцамі сталі Цыркуноў С., Трышч К., Сідарэнка А.

З вялікай цікавасцю ўдзельнічалі вучні 5-6 класаў у літаратурным конкурсе «За смугою стагоддзяў», які правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мельнікава Г.П. Конкурс складаўся з чатырох тураў: «Тэарэтычны», «У свеце казак», «Народная мудрасць», «Пазнай героя па апісанні». Вучні паказалі добрае веданне фальклору, актыўна разгадвалі красворды па тэорыі літаратуры, умела «збіралі» прыказкі па картках, яскрава характарызавалі любімых казачных герояў, пазнавалі іх па апісанні знешнасці, расказалі аб народных прыкметах і растлумачылі, што будзе згодна з той ці іншай прыкметай адпаведна народным назіранням. Многіх гэтыя прыклады вельмі ўразілі. Лепшымі ў гэтым конкурсе былі Азаранка М., Масціцкая Т., Нікіцін М., адказы якіх вызначаліся глыбінёй ведаў, выразнымі прыкладамі.

А вось настаўніца гісторыі Сярова Т.Г. на інтэлектуальна-пазнавальную гульню «Шматлікая гісторыя» запрасіла вучняў у камп’ютарны клас. Для правядзення гульні была падрыхтавана прэзентацыя з пытаннямі і нагляднымі малюнкамі. Конкурсы былі цікавымі і патрабавалі глыбокіх рознабаковых ведаў. Напрыклад, у рубрыцы «Археалогія» вучні па ілюстрацыі вызначалі краіну, у «Гістарычным заасадзе», дэманструючы малюнкі жывёл, расказалі аб іх ролі ў гістарычных падзеях, па апісанні называлі імя гістарычнага дзеяча. Знаўцамі гісторыі сваёй Радзімы і свету паказалі сябе Шапавалаў І., Дваракоў А., Рыбакова А., Стральцова М.

Каб з годнасцю ўдзельнічаць у гульні-віктарыне «Русские литературные сказки», праведзенай настаўніцай рускай мовы і літаратуры Турчанінавай Н.А., вучням сярэдняга звяна трэба было добра ведаць казкі А.Пушкіна, С. Аксакава, Л.Талстога, В. Жукоўскага. Пытанні віктарыны былі займальнымі і змястоўнымі. Асабліва ўсім спадабаўся конкурс «Чароўны куфэрак», з якога даставалі прадметы, па якіх удзельнікам трэба было адгадаць казку.

Адказна і творча падышлі дзесяцікласнікі да ўдзелу ў адкрытым уроку «Амонімы. Антонімы. Сінонімы» па рускай мове (настаўніца Дудзянкова В.Я.). Вучні актыўна ўключыліся ў працу: з задавальненнем пісалі творчы дыктант па пагаворках, разважалі над прапанаванымі эпіграфамі з дапамогай цікавых загадак.

У час правядзення Тыдня навучэнцы паказалі, што яны любяць і шануюць не толькі родную і рускую мову і літаратуру, але цікавяцца і маюць нядрэнныя веды па замежных мовах. Захапляюча правёў гульню-падарожжа «What do you know about Great Britain?» з вучнямі 7-9 класаў настаўнік англійскай мовы Броўка І. М. Хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае веды па лексіцы, распавядалі пра геаграфічнае становішча Вялікабрытаніі і ЗША, падзяліліся цікавым краязнаўчым матэрыялам. Пераканаўчымі і змястоўнымі былі выказванні Шапавалава І., Садоўнікавай К., Чарняўскага І., Рамінскага А., Пабядзінскай А., Яшчанкі В.

А вучні, якія вывучаюць нямецкую мову, разам са сваёй настаўніцай Сяровай Т.Г. правялі конкурс творчых праектаў. Удзельнікі знаёмілі прысутных са святамі і традыцыямі Германіі, спявалі песні на нямецкай мове, дэманстравалі вырабленыя сваімі рукамі паштоўкі, спаборнічалі ў лепшым віншаванні са святам. Пераможцамі ў намінацыі «Das Symbol des Festes» сталі Швяцоў С. і Азаранка М., у намінацыі «Лепшы выканаўца песні» — Азаранка М. і Чарняўская В., у намінацыі «Лепшая паштоўка і лепшае віншаванне са святам» — Сакалоў В.
На апошнім мерапрыемстве былі падведзены вынікі Тыдня прадметаў гуманітарнага цыклу і пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Тыдзень прайшоў вельмі цікава і захапляюча. Усе вучні атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ў мерапрыемствах, якія пакінулі ў школьнікаў шмат уражанняў.

Мерапрыемствы садзейнічалі развіццю ў вучняў пазнавальнай цікавасці да вывучэння прадметаў гуманітарнага цыклу, паглыбленню і пашырэнню іх ведаў, развіццю творчых здольнасцей, фарміраванню культуры маўлення, матывацыі вучняў да актыўнай пазнавальнай дзейнасці, выхаванню любві да сваёй роднай мовы і Айчыны.

Галіна Мельнікава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Лудчыцкі ВПК дз/с — СШ»

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт