2 мая 2024, 11:38
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У літаратурнай гасцёўні «Сэрцам роднага слова краніся»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У літаратурнай гасцёўні «Сэрцам роднага слова краніся»

21 лютага ўвесь свет адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы. У фармаце свята быхаўскія ліцэісты, якія пражываюць у інтэрнаце, прапанавалі акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні вучняў нашага ліцэя ў літаратурнай гасцёўні «Сэрцам роднага слова краніся».

Вучні падрыхтавалі тэатральную пастанову па камедыі Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча «Пінская шляхта», якая з’яўляецца выдатным дасягненнем беларускай нацыянальнай драматургіі.

У зале не было дзе носа ўбіць. Гледачам хапіла часу пасмяяцца, суправадзіць кожную сцэну плясканнем у далоні. У пастанове шмат акцёрскай фантазіі і сцэнічнага майстэрства трупы нашых юных артыстаў — гэта было сапраўды незабыўнае феерычнае дзеянне, якое дапамаглі ўвасобіць выхавальнікі інтэрнату Ала Буханава і Ірына Агінская.

А як нам вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба глядзець телеперадачы, слухаць радыепередачы, чытаць кнігі на беларускай мове. Трэба прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.

mgol5.mogilev.by

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт