3 мая 2024, 12:44
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Надвор'е спрыяе, а вясковец гуляе?..

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Надвор'е спрыяе, а вясковец гуляе?..

Чым цяплей надвор’е, тым актыўней наводзіцца парадак на вуліцах і ў скверах горада, у дварах шматкватэрных жылых дамоў, каля прыватных домаўладанняў і ў сельскіх населеных пунктах.

У мінулую пятніцу паўсюдна прайшоў планавы санітарны дзень, дзе-нідзе людзі працавалі ў суботу, а ў панядзелак, на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Сяргея Ігнаценкі, зноў абмяркоўвалі навядзенне парадку на зямлі.

Першай гамонку павяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна. Яна адразу зрабіла выснову, што, наведаўшы шэраг сельсаветаў, пераканалася: сельвыканкамы могуць і абавязаны арганізаваць работу лепей. І даказала гэта на прыкладзе Чырвонаслабодскага, Лудчыцкага, Смаліцкага сельсаветаў, а старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка назваў яшчэ і Холстаўскі сельсавет, тэрыторыю якога прыбіраюць больш за ўсяго людзей, але яны пачынаюць свой працоўны дзень пазней, а заканчваюць значна раней, чым трэба. Ды і не надта шчыруюць. А мы ж наводзім парадак у сваім доме пад назваю раён, у якім жывём, і гэтае жыццё абавязаны зрабіць утульным.

Кіраўніка раёна дапоўніў яго намеснік Аляксандр Папкоў, які напомніў аб 30-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якую сустрэнем 26 красавіка. Кожная арганізацыя ведае, што ёй трэба зрабіць згодна існуючага агульнараённага плана мерапрыемстваў. І мы ўсё намечанае павінны зрабіць.

Па накірунках сваёй дзейнасці казалі таксама намеснікі старшыні райвыканкама Аляксей Траццякоў, Уладзіслаў Грыбанаў, галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Мацвееў, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ясеў, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Анфісаў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Жалабкевіч, начальнік землеўпарадчай службы райвыканкама Нэла Пархамовіч.

Варта асобна выдзеліць агляд спраў у аграрным сектары эканомікі раёна за прайшоўшы тыдзень, зроблены першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрыем Ждановічам. Юрый Сцяпанавіч выказаў незадаволенасць тым, што не вывозяць на палеткі арганіку СВК «Быхаўскі» і ААТ «ПМК-85 Водбуд», хаця ў іх ёсць паліва, што марудна вядзецца ворыва глебы пад сяўбу яравых культур. За тыдзень змаглі ўзараць толькі 23 працэнты ад патрэбнай плошчы, а гэта вельмі мала.

Прамоўцу дапоўніў Сяргей Ігнаценка, які прама сказаў, што за дзень сельгасарганізацыі ўзорваюць 300 гектараў глебы. У нядзелю, да прыкладу, на ворыве было задзейнічана 19 энерганасычаных трактараў ды з дзясятак, не меней, звычайных. Дзённая норма выпрацоўкі на энерганасычаны трактар —25 гектараў. Вось і лічыце. Дык як гэта разумець?

У бліжэйшыя дні неабходна закончыць падкормку азіміны, бо калі так не зробім, атрымаем болей саломы, чым зерня.

На 800 гектарах пасеялі ўжо ярыну. Акрамя ўпамянёных СВК «Быхаўскі», ААТ «ПМК-85 Водбуд», якія пакуль не сеюць раннія каласавыя, астатнія гаспадаркі займаюцца сяўбою.

Неабходна падкарміць угнаеннямі пашу і азімыя культуры, якія днямі пачнем скормліваць дойнаму статку. Марудзіць нельга, бо за прайшоўшы тыдзень вытворчасць малака, а значыць і яго рэалізацыя, знізілася на 3 тоны. Цяпер страчаныя тоны патрэбна вярнуць.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка, дапаўняючы Юрыя Ждановіча, сказаў, што больш падрабязна аб усіх праблемных пытаннях аграпрамысловага комплексу прынцыпова пагамонім у бліжэйшыя дні на выязной калегіі райсельгасхарчу.

Мікола КОЛАСАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт