Творы В.Віткі — выдатная крыніца, якая раскрывае багацце і прыгажость роднай мовы, абуджае ненатольную дзіцячую фантазію, вучыць углядацца ў наваколле, здзіўляцца і радавацца прыгажосці жыцця.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай «Роднай мовы пясняр», расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем гулялі ў гульні: «Загадкі дзеда Васіля», «Станцыя Лясная», «Дзіравы капялюш», адказалі на пытанні віктарыны «Па казках В.Віткі», праслухалі казку «Вавёрчына гора».