22 июля 2024, 19:27
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

На Быхаўшчыне падведзены вынікі рэалізацыі праекту па прыватна-дзяржаўнаму партнёрству

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
На Быхаўшчыне падведзены вынікі рэалізацыі праекту па прыватна-дзяржаўнаму партнёрству

У Быхаўскім раёне падведзены вынікі рэалізацыі праекту «Прыватна-дзяржаўнае партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця сельскіх раёнаў Беларусі». Яго сутнасць — прыцягненне карысных прыватных ідэй, якія змогуць удасканаліць агульна-грамадскае жыццё.

У працы семінару прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук, дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Сяргей Тарасюк, намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Вольга Яшына, а таксама прадстаўнікі Быхаўскага, Краснапольскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Хоцімскага і Слаўгарадскага раёнаў.

У аграсядзібе «У Дудзіка» ішла размова аб вопыце і перспектывах дзейнасці цэнтраў рэгіянальнага развіцця пры мясцовых органах улады. Мадэратары падкрэслівалі, што ў кожным з раёнаў ёсць ініцыятыўныя людзі, якія зацікаўлены ў распрацоўцы розных незвычайных праектаў з мэтай прыцягнення грашовых сродкаў.

У Быхаўскім раёне на працягу бягучага года на конкурс было прадстаўлена 10 праектаў. Здаровы лад жыцця, рэсурсазахаванне, энергетычнае развіццё, гендарная роўнасць, сацыяльныя паслугі, захаванне культурнай і прыроднай спадчыны — спектр самы разнастайны.

У выніку прыцягнулі гранты пакуль толькі два праекты, распрацаваныя раённым цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Так, праектам «Аніматар для сталых» зацікавіўся нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які выдзеліў быхаўчанам для яго рэалізацыі 5.410 еўра. Яшчэ адна міні-ініцыятыва «Выбар за табой» прыцягнула ў раён грант на амаль сем з паловай мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

Удзельнікі семінару адзначылі, што арганізацыям і прадпрыемствам патрэбна праяўляць больш актыўнасці і ініцыятыў па ўдзелу ў новых праектах. Акрамя таго, не павінны заставацца ў баку і простыя грамадзяне. Прыцягненне грантаў пад крэатыўныя праекты — гэта рэальная магчымасць праявіць сябе і зрабіць карысную справу для грамадства.

Наталля ЛЕВАЧКОВА

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт