22 июля 2024, 19:34
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У Быхаве прайшоў гала-канцэрт «Народныя таленты табе, Беларусь»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У Быхаве прайшоў гала-канцэрт «Народныя таленты табе, Беларусь»

Напэўна, многім запомніліся конкурс «Новыя імёны Беларусі», грамадзянска-патрыятычная акцыя «Мы — разам» з удзелам беларускіх «зорак», праведзеныя Федэрацыяй прафсаюзаў у гэтым годзе. Лагічным працягам гэтых акцый стаў гала-канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў «Народныя таленты табе, Беларусь». Галоўная яго мэта — падвядзенне вынікаў Года культуры і ўзнагароджанне тых, хто найбольш вызначыўся ў прафсаюзным жыцці.

Праграма мерапрыемства была насычанай і цікавай. Цэнтральныя ролі адыгрывалі самадзейныя артысты, якія адзін за адным выходзілі на сцэну, каб здзівіць і ўразіць гледачоў. І гэта атрымоўвалася, доказам чаму сталі гучныя апладысменты гасцей.

Кожны, хто выступіў, быў адзначаны Дыпломам удзельніка. А тыя, хто найбольш актыўна ўдзельнічалі ў культурным жыцці рэгіёна на працягу года, акрамя дыпломаў атрымалі і каштоўныя падарункі. Спіс арганізацый, дзе працуюць актывісты, досыць вялікі: раённы цэнтр дзіцячай творчасці, цэнтральная раённая бальніца, цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў, дом-інтэрнат, Грудзінаўскі і раённы цэнтры культуры, а таксама дзіцячая школа мастацтваў.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Прыбарэц падкрэсліла, што ўсе калектывы, безумоўна, варты падзякі і ўзнагарод за сваю творчасць, арыгінальнасць. З сямі ўзнагароджаных трэба вылучыць медрэгістратара цэнтральнай раённай бальніцы Таццяну Лагунову, якая ўжо другі год прымае актыўны ўдзел ва ўсіх прафсаюзных мерапрыемствах, мае вялікі творчы патэнцыял і ўжо пакарыла сэрцы многіх сваім вакалам.

Гучны і відовішчны фінальны акорд канцэрту паставіў харэаграфічны калектыў «Надзейка». Замалёўка «Гэта Беларусь» у прамым сэнсе ўзняла залу з месцаў.

Кацярына СВІРЫДЗЕНКА

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт