22 июля 2024, 07:33
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Харчаванне быхаўскіх школьнікаў павінна быць смачным і карысным

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Харчаванне быхаўскіх школьнікаў павінна быць смачным і карысным

На апаратным пасяджэнні ў райвыканкаме зноў разглядалі асаблівасці харчавання быхаўскіх школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. Нагадаем, што ў кастрычніку («МП» № 81 за 11.10.2017) гэтая тэма ўжо ўздымалася. Тады былі раскрытыкаваныя парцыённыя нормы, асартымент меню, шэраг санітарных парушэнняў, якія былі знойдзены санэпідэміёлагамі падчас праверак. Ці праведзена работа на памылкамі?

Выконваючы абавязкі галоўнага ўрача раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Надзея Атаева адказвае на пытанне станоўча. Гігіеністы праверылі ўсе ўстановы адукацыі Быхаўшчыны. І ў 100% выпадках вынікі лабараторных даследванняў санітарнага стану страваблокаў — на бяспечным узроўні. Адзначаюць спецыялісты і ўзмацненне кантролю за кулінарным працэсам на месцах. Атрымліваецца, што амаль кожны з дырэктараў школ ледзь не асабіста сочыць за «смачным» пытаннем — ад прыёмкі прадуктаў да якаснага мыцця посуду ды пліт.

Занадта ўвагі? Ні ў якім разе, лічыць кіраўніцтва раёна. Пакуль увесь працэс не будзе максімальна удасканаленым, назіраць за ім будуць усебакова. Тым больш недахопы пакуль ёсць. Дагэтуль рэгіструюцца прыклады невыканання натуральных нормаў харчавання: замест «заяўленай» катлеты ў талерках аказваецца сасіска, а салат з капусты змяняецца на свежыя агуркі. На першы погляд, дробязі, але з іх і складаецца дакладнасць вітамінна-каларыйнага балансу.

Спецыялісты з розных галін — адукацыі, райспажыўтаварыства, урачы-гігіеністы — зыходзяцца ў адным меркаванні: парушэнне нормаў адбываецца з-за дысбалансу ў схеме «выдзеленыя грошы — напоўненасць талеркі». «Для выпраўлення дысбалансу вы і працуеце ў цеснай звязцы», — рэагуе на аргументы старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка. — Упэўнены, што ёсць яшчэ рэзервы, каб зрабіць харчаванне больш танным, без шкоды для якасці". Пацвярджэнне гэтым словам — вынікі лістапада, калі сярэднее выкананне натуральных нормаў склала амаль 92%. І гэта ў параўнанні з сямідзесяціпрацэнтным паказчыкам верасня.

Дарэчы, яшчэ адным праблемным момантам з’яўляецца недахоп кулінарных кадраў. На сёняшні дзень няма повараў у школах Следзюкоў, Новага Быхава, Лудчыц. Старшыня дае даручэнне максімальна хутка вырашыць пытанне. Таксама, як і адрамантаваць памяшканне сталовай у Абідавічах — на столі тут падчас ападкаў збіраецца вільгаць.

...Зацікаўленыя службы збіраліся ўчора ізноў, ужо больш цесным колам. Прынялі шэраг рабочых рашэнняў, якія пойдуць на карысць школьнаму харчаванню. Тым часам, пакуль у большасці школ краіны, яго кошт павялічыўся, у Быхаўскім раёне школьнікі па-ранейшаму ядуць бясплатна.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ,
Алеся МУХАЧОВА (фота)

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт