22 июля 2024, 00:19
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Памяць загінуўшых жыхароў вёскі Студзёнка ўшанавалі хвілінай маўчання

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Памяць загінуўшых жыхароў вёскі Студзёнка ўшанавалі хвілінай маўчання

26 чэрвеня для Студзёнкі — трагічны і журботны дзень. У 1942 годзе нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі па-зверску забіты, спалены жывымі 442 жыхары вёскі. Яна была знішчана цалкам.

З тых часоў ужо мінула 76 гадоў. У небе ярка свеціць сонца, каля вёскі каласуе жыта, над зямлёй лётаюць жураўлі, нішто і ніхто не парушае мірнае жыццё вяскоўцаў. Жыццё працягваецца.

Але да гэтага часу адгукаюцца тыя далёкія трагічныя падзеі.

За гады вайны на Быхаўшчыне былі цалкам або часткова спалены 85 вёсак, знішчана больш за дзевяць тысяч мірных жыхароў.

Таму мітынг —рэквіем, які штогод праходзіць на гэтым месцы, заўсёды прыцягвае людзей.

Ля падножжа брацкіх магіл гарыць Вечны агонь. Ён сімвал памяці і даніна ўдзячнасці і павагі да мужнасці і гераічнасці нашых продкаў, узор патрыятызму для сённяшняй моладзі.

Аб тым, што кожны куточак нашай зямлі апаліла вайна, казаў у сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Сідарэнка. Ён падкрэсліў, што цяперашняе пакаленне робіць усё, каб быць годнымі сваіх продкаў, і захоўвае бясцэнны дар — мір на нашай зямлі.

Старшыня Чарнаборскага сельвыканкама Юрый Савосцікаў знайшоў у Магілёўскім архіве ўнікальны дакумент — аповяд Якава Лазаравіча Макарава, ураджэнца вёскі Студзёнка. Пра тое, як нямецкія варвары спалілі вёску разам з жыхарамі і як ён быў двойчы паранены, але цудам застаўся ў жывых. Аповяд відавочцы тых страшных падзей быў зачытаны ад пачатку да канца.

Памяць загінуўшых жыхароў вёскі Студзёнка ўшанавалі хвілінай маўчання. А затым удзельнікі мітынгу-рэквіема ўсклалі да помнікаў і абеліскаў гірлянды і кветкі.

...Праходзяць гады. Але незабвенна памяць людская, не суціхае боль у сэрцах, не згасае вечны агонь ля помнікаў і абеліскаў.

Наталля ЛЕВАЧКОВА

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт