21 июля 2024, 14:31
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Інспектар Быхаўскага РАНС сустрэўся з вучнямi навучальных устаноў і выхаванцамi дзяцячых садоў Быхаўскага району

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Інспектар Быхаўскага РАНС сустрэўся з вучнямi навучальных устаноў і выхаванцамi дзяцячых садоў Быхаўскага району

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з вучнямi навучальных устаноў і выхаванцамi дзяцячых садоў Быхаўскага району.

У школьным і дашкольным узросце многія важнейшыя жыццёвыя пазнаннi, у тым ліку і навыкі пажарнай бяспекі, прышчапляюцца на аснове ўзаемадзеяння вучня i настаўнiка , дзе ў найбольшай ступені праяўляецца актыўнасць дзяцей. Навучанне супрацьпажарным правілам праводзіцца ў непарыўнай сувязі з агульным выхаваўча-адукацыйным працэсам, як падчас заняткаў, так і пры правядзенні самастойнай дзейнасці, спартыўных мерапрыемств і акцый.

За час сустрэчы пры правядзенні гутарак, тэматычных конкурсаў, віктарын, вучні змаглі,адказаць на пытанні работніка МНС, успомніць, што такое бяспека і як паводзіць сябе ў любой надзвычайнай сітуацыі.

Не абышлося без падарункаў — вучням дасталіся закладкі «Пяць крокаў да выратавання», а выхаванцамi дзяцячых садоў тэматычныя налепкі.

Iнспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Яўген Дземідзенка

     Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ Гуманитарное сотрудничество Министерство промышленности

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт